Прадстаўнікі віду Agonis flexuosa вырастаюць да памераў невялікіх дрэў, астатнія віды — высокія кусты.
Кветкі белыя, 5-мерныя, сядзячыя, сабраны ў пазухавыя, больш ці менш шарападобныя суквецці. Тычынак 15-30, па 3-6 насупраць кожнага пялёстка. Завязь ніжняя, 3-гнёздавая; семязавязяў па 3-7 (14) на гняздо, прамых; слупок кароткі, у ямцы; рыльца ад галоўчатага да шчыткападобнага. Плады сухія, дравяністыя, лакуліцыдна раскрываюцца. Насенін па 1-2 у гняздзе, ад вузкаэліптычных да зваротнаяйкападобных, сціснутыя; зародак прамы або злёгку выгнуты.
Wilson P. G. Agonis // The Families and Genera of Vascular Plants : [англ.] : in 15 vol. / ed. K. Kubitzki. — Berlin [etc.] : Springer, 2011. — Vol. 10 : Flowering Plants. Eudicots : Sapindales, Cucurbitales, Myrtaceae / ed. K. Kubitzki. — P. 260—261. — X, 436 p. — ISBN 978-3-642-14396-0. — doi:10.1007/978-3-642-14397-7.