Перайсці да зместу

AKAT-1

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
AKAT-1 у Варшаўскім Музеі тэхнікі

AKAT-1 — першы ў свеце транзістарны аналізатар дыферэнцыяльных ураўненняў (аналагавы камп'ютар), распрацаваны вядомым польскім вынаходнікам і распрацоўшчыкам электроннай тэхнікі Яцэкам Карпіньскім (Jacek Rafał Karpiński) у супрацы з інжынерам Янушам Тамашэўскім (Janusz Tomaszewski)[1]. Адзіны экзэмпляр камп'ютара быў створаны ў 1959 годзе ў Інстытуце аўтаматызацыі Польскай акадэміі навук. Камп'ютар выкарыстоўваўся для мадэлявання розных складаных дынамічных працэсаў, накшталт цеплаабмена, ці механікі амартызатараў.

Адметны футурыстычны дызайн камп'ютара, які «інавацыйна аб'ядноўвае ўсе функцыі ў кангруэнтнай і прывабнай форме з прадбачаннем тэндэнцый будучыні» быў распрацаваны у Мастацка-даследчым інстытуце Акадэміі прыгожых мастацтваў у Варшаве вядучымі польскімі мастакамі Станіславам Мядзэ-Тамашэўскім (Stanisław Miedza-Tomaszewski), Анджэем Урублеўскім (Andrzej Jan Wróblewski), Станіславам Сёмекам (Stanisław Siemek), Альгердам Руткоўскім (Olgierd Rutkowski). Распрацоўка была прыязна сустрэта Польшчай, асвятлялася мноствам агульнанацыянальных СМІ, у тым ліку нацыянальным тэлебачаннем TVP1

Станам на 2024 год AKAT-1 знаходзіцца ў калекцыі Нацыянальнага музея тэхнікі ў Варшаве.

  1. Team, Poznań Supercomputing and Networking Center-dL. FBC(нявызн.). FBC. Праверана 21 ліпеня 2024.