40-я стралковая дывізія
40-я стралковая дывізія | |
---|---|
Тып | воінскае фарміраванне |
40-я стралковая ордэнаў Леніна і Суворава дывізія імя Серго Арджанікідзэ[1] — тактычнае стралковае злучэнне (стралковая дывізія) Рабоча-Сялянскай Чырвонай Арміі УС СССР.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Фарміраванне створана ў 1930 годзе як кадраванае злучэнне. У 1932 годзе перадыслакаваная з Сібірскай ваеннай акругі (Сібва) у АЧДВА з разгортваннем у кадравую, з першай паловы 1936 года — у складзе 39-га стралковага корпуса[2].
Улетку 1937 года 52 чалавекі з камандна-начальніцкага складу дывізіі былі рэпрэсаваныя.[3]
У 1938 годзе дывізія ўдзельнічала ў баях на возеры Хасан[4].
У Вялікай Айчыннай вайне фарміраванне не ўдзельнічала, знаходзячыся ўвесь перыяд вайны ў складзе 25-й арміі на Далёкім Усходзе[5] для стрымлівання ад агрэсіі Японіі.
Злучэнне прымала ўдзел у Савецка-японскай вайне. Уваходзіла ў склад дзеючай арміі ў перыяд з 9 жніўня па 3 верасня 1945 года.[6]
У 1947 годзе ў склад 40-й стралковай дывізіі ўвайшоў 141-ы гвардзейскі танкасамаходны полк (з 1957 года танкавы).[7]
У 1957 годзе стралковае злучэнне перафармавана ў 40-ю мотастралковую дывізію.[8]
178-ы мотастралковы полк у чэрвені 1968 года быў расфармаваны і на яго месца прыбыў 411-ы мотастралковы полк з расфармаванай 148-й мотастралковай дывізіі.[9]
На канец 1980-х гадоў 40-я мотастралковая дывізія (в/ч 61740) дыслакавалася ў пасёлку гарадскога тыпу Смалянінава (Прыморскі край) і знаходзілася ў складзе 5-й арміі Далёкаўсходняй ваеннай акругі.[8]
12 кастрычніка 1990 года 40-я мотастралковая дывізія перададзена ў склад Ціхаакіянскага флоту[10] і пераназваная ў 40-ю дывізію берагавой абароны.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Феськов 2013, с. 165.
- ↑ Колесниченко К. Ю., Развитие военной группировки в Приморье в 1931 — первой половине 1938 года. Военно-исторический журнал. 2016. № 4. С. 8—16.
- ↑ Мильбах В. С. Укомплектованность командно-начальствующим составом 40-й стрелковой дивизии накануне вооружённого конфликта у озера Хасан. // Военно-исторический журнал. — 2009. — № 3.
- ↑ Базаров Владимир Кузьмич . Военно-биографический словарь. Архівавана з першакрыніцы 1 сакавіка 2019. Праверана 28 студзеня 2021.
- ↑ Феськов 2003, с. 104.
- ↑ Перечень № 5. Стрелковых, горнострелковых, мотострелковых и моторизованных дивизий, входивших в состав действующей армии в годы Великой Отечественной войны 1941—1945 годы. — М., 1970. — С. 24. — 219 с. — 1668 экз.
- ↑ Феськов 2013, с. 220.
- ↑ а б Феськов 2013, с. 162.
- ↑ Феськов 2013, с. 175.
- ↑ Феськов 2013, с. 589.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- В.И. Феськов, К.А. Калашников, В.И. Голиков. Красная Армия в победах и поражениях 1941—1945 гг.. — Томск: Издательство Томского университета, 2003. — 620 с. — ISBN 5-7511-1624-0.
- Феськов В. И., Голиков В. И., Калашников К. А., Слугин С. А. Вооружённые Силы СССР после Второй мировой войны: от Красной Армии к Советской. Часть 1: Сухопутные войска. — Томск: Издательство Томского университета, 2013. — 640 p. — ISBN 978-5-89503-530-6.