1944
Выгляд
Тысячагоддзе: | 2 тысячагоддзе |
---|---|
Стагоддзі: | |
Дзесяцігоддзі: | |
Гады: |
1944 год паводле тэм: |
З’явіліся · Зніклі · Нарадзіліся · Памерлі |
Культура і мастацтва |
Навука і тэхналогія |
Палітыка |
Падзеі
[правіць | правіць зыходнік]- 31 студзеня: пачатак чатырохдзённай бітвы за Кваджалейн у Ціхім акіяне паміж ЗША і Японіяй. Бітва скончылася знішчэннем буйнога японскага гарнізона і захопам кантролю над Маршалавымі Астравамі амерыканскімі ваеннымі.
- 1 сакавіка: Беларуская народная самапомач перададзена ў падпарадкаванне Беларускай цэнтральнай рады.
- 6 сакавіка: Пачалося фарміраванне Беларускай краёвай абароны.
- 26 сакавіка:
- У Мінску ў гарадскім тэатры адбылася прэм’ера оперы «Усяслаў Чарадзей» М. Шчаглова-Куліковіча на вершы Н. Арсенневай.
- У ходзе Другой сусветнай вайны савецкія войскі ля горада Бельцы выйшлі да дзяржаўнай мяжы СССР.
- Каля 600 савецкіх самалётаў здзейснілі самы моцны за ўсю вайну СССР з Фінляндыяй налёт на Хельсінкі.
- 30 сакавіка: Савецкія войскі вызвалілі Чарнаўцы.
- 18 мая: Праведзена дэпартацыя крымскіх татар у СССР.
- 24 мая: У Ісландыі адбыўся рэферэндум пра разрыў уніі з Даніяй.
- 15 чэрвеня: Пачалася бітва за Сайпан паміж ЗША і Японіяй.
- 17 чэрвеня: Ісландыя становіцца незалежнай ад Даніі.
- 23 чэрвеня: Савецкія войскі пачалі аперацыю «Баграціён».
- 25 чэрвеня: Пачатак аперацыі войскаў 1-га Прыбалтыйскага і 3-га Беларускага франтоў, падчас якой была акружана і знішчана буйная групоўка нямецкіх войскаў на захадзе ад Віцебска (сконч. 27.6.1944).
- 27 чэрвеня:
- Савецкія войскі завяршылі Тулоксінскую дэсантную аперацыю.
- Войскамі Карэльскага фронту і Анежскай ваеннай флатыліі вызвалены Петразаводск.
- Войскі 1-га Беларускага фронту акружылі і знішчылі (27.–29.6.) бабруйскую групоўку нямецкіх войскаў і вызвалілі Бабруйск.
- У Мінску адбыўся Другі Усебеларускі кангрэс, скліканы Беларускай цэнтральнай радай.
- 3 ліпеня: Савецкія войскі ўвайшлі ў Мінск.
- 9 ліпеня: Заканчэнне бітвы за Сайпан перамогай арміі і флоту ЗША над ваеннымі фарміраваннямі Японіі.
- 13 ліпеня:
- Савецкія войскі ўвайшлі ў Вільнюс.
- Здарылася катастрофа С-47 пад Маладзечнам, экіпаж загінуў.
- 20 ліпеня:
- Савецкая армія выйшла на Заходні Буг.
- Няўдалы замах на Адольфа Гітлера.
- 21 ліпеня: Амерыканскія войскі высадзіліся на Гуаме.
- 24 ліпеня: Савецкія войскі вызвалілі ад гітлераўцаў Люблін.
- 28 ліпеня: Брэст вызвалены з-пад нямецкай акупацыі.
- 7 жніўня: Запушчаны першы амерыканскі праграміруемы камп’ютар «Марк I».
- 9 жніўня: Заснаваны Мінскі аўтамабільны завод.
- 25 жніўня: Вызваленне Парыжа, капітуляцыя нямецкіх акупацыйных сіл, урад Вішы ўцёк у горад Зігмарынген у Германіі.
- 29 жніўня: Пачалося Славацкае нацыянальнае паўстанне супраць пранацысцкага ўрада Першай Славацкай рэспублікі.
- 31 жніўня: Савецкія войскі ўвайшлі ў Бухарэст.
- 20 верасня: Утворана Гродзенская вобласць з цэнтрам у горадзе Гродна.
- 31 снежня: Ад нацысцкіх акупантаў вызвалена Чарнагорыя.
Нарадзіліся
[правіць | правіць зыходнік]- 3 студзеня: Міхал Раманюк, беларускі этнограф.
- 6 студзеня: Рольф Цынкернагель, швейцарскі вучоны, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне (1996).
- 12 студзеня: Джо Фрэйзер, амерыканскі баксёр.
- 26 студзеня: Анджэла Дэвіс, амерыканская праваабаронца, дзеяч камуністычнага руху.
- 14 мая: Джордж Лукас, амерыканскі кінарэжысёр.
- 26 чэрвеня: Генадзь Зюганаў, расійскі палітык, лідар КПРФ.
- 13 верасня: Алесь Іванавіч Лабанок, беларускі акцёр.
Памерлі
[правіць | правіць зыходнік]- Гальяш Леўчык, беларускі паэт, аўтар зборніка «Чыжык беларускі» (Вільня, 1922) (нар. 20.7.1880).
- 3 сакавіка: Францішак Аляхновіч, беларускі драматург, празаік, паэт, публіцыст (нар. 3.3.1883).
- 16 чэрвеня: Міхаіл Белуш, удзельнік партызанскага руху на Беларусі ў Другую сусветную вайну (нар. 1924).
- 7 кастрычніка: Змітрок Астапенка, беларускі паэт і празаік (нар. 10.11.1910).
- 23 кастрычніка: Чарлз Гловер Баркла, англійскі фізік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы.
- 5 лістапада: Алексіс Карэль, французскі хірург, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне (1912).