1926
Выгляд
Тысячагоддзе: | 2 тысячагоддзе |
---|---|
Стагоддзі: | |
Дзесяцігоддзі: | |
Гады: |
1926 год паводле тэм: |
З’явіліся · Зніклі · Нарадзіліся · Памерлі |
Культура і мастацтва |
Навука і тэхналогія |
Палітыка |
Падзеі
[правіць | правіць зыходнік]- 15 студзеня: У Вільні выйшаў першы нумар беларускага ілюстраванага сатырычнага часопіса «Маланка»
- 17 студзеня: I з’езд даследчыкаў беларускай археалогіі і археаграфіі распачаўся ў Менску.
- 7 лютага: Пачаўся Першы Усебеларускі краязнаўчы з’езд.
- 16 сакавіка: Першы пуск вадкапаліўнай ракеты.
- 28 сакавіка: У Мінску на польскай мове пачала выдавацца газета «Orka».
- 11 мая: Руаль Амундсен, Лінкальн Элсуорт і Умберта Нобіле стартавалі са Шпіцбергена на дырыжаблі «Нор’е» («Нарвегія») да Паўночнага полюса.
- 15 мая: Пасля здзейсненага перавароту Юзаф Пілсудскі стаў на чале Польшчы.
- 26 мая: Пачатак дзейнасці ў БССР літаратурнага аб’яднання «Узвышша».
- 26 мая: Заснаваны Беларускі інстытут гаспадаркі і культуры (БІГіК) у Вільні.
- 8 ліпеня: Кароль Сауд стварыў Саудаўскую Аравію.
- 18 кастрычніка: Якубу Коласу нададзена званне Народнага паэта БССР.
- 21 кастрычніка: Адкрыўся Дзяржаўны яўрэйскі тэатр БССР.
- 21 лістапада: Завяршылася Акадэмічная канферэнцыя па рэформе беларускага правапісу і азбукі.
- 21 лістапада: Створаны Другі Беларускі дзяржаўны тэатр (БДТ-2).
- 6 снежня: Другое ўзбуйненне БССР. РСФСР перадала БССР Гомельскі і Рэчыцкі паветы, расфармаванай Гомельскай губерні (астатнія 3 паветы далучаныя да Бранскай губерні).
- 26 снежня: Выйшаў на экраны першы беларускі мастацкі фільм «Лясная быль» кінарэжысёра Юрыя Тарыча паводле аповесці Міхася Чарота «Свінапас»
- У Японіі скончылая эпоха Тайсё і пачалася эпоха С'ёва.
- Како Шанэль прыдумвае маленькую чорную сукенку
Нарадзіліся
[правіць | правіць зыходнік]- 20 студзеня: Патрыцыя Ніл, амерыканская актрыса
- 27 лютага: Дэвід Х'юбел, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне (1981)
- 25 сакавіка: Ласла Пап, трохразовы алімпійскі чэмпіён па боксе
- 21 красавіка: Елізавета ІІ, каралева Вялікабрытаніі і 15 іншых краін.
- 26 мая: Майлс Дэйвіс, джазавы музыкант
- 8 жніўня: Аляксандр Надсан, апостальскі візітатар для беларусаў-каталікоў у замежжы.
- 13 жніўня: Фідэль Кастра, кубінскі рэвалюцыянер, дзяржаўны і палітычны дзеяч (пам. 25.11 2016)
- 21 верасня: Дональд Артур Глазер, амерыканскі фізік і нейрабіёлаг, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы (1960)
- 30 лістапада: Эндру Віктар Шалі, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне (1977)
Памерлі
[правіць | правіць зыходнік]- 21 лютага: Хейке Камерлінг-Онес, галандскі фізік
- 14 чэрвеня: Мэры Касат, амерыканская мастачка
- 31 кастрычніка: Гары Гудзіні, амерыканскі ілюзіяніст, гіпнатызёр