Перайсці да зместу

1670 (тэлесерыял)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
1670
польск.: 1670
Жанр сатырычны фільм[d], камедыйны тэлесерыял[d] і мак'юментары
Рэжысёр
У ролях
Краіна
Мова польская
Колькасць сезонаў 1
Колькасць серый 8
Вытворчасць
Студыя Akson Studio[d]
Трансляцыя
Тэлеканал Netflix
На экранах 13 снежня 2023
Спасылкі
IMDb ID 29420686

1670 — польскі камедыйны серыял у стылі мак’юментары, створаны рэжысёрамі Мацеем Бухвальдам і Кардзіянам Кандзелай. З'явіўся на платформе Netflix 13 снежня 2023 года. Серыял здымаўся пераважна ў этнаграфічным парку Музея народнай культуры ў Кальбушове[1]. Таксама некалькі сцэн былі створаны ў гістарычным комплексе праваслаўнай царквы ў Радружы[2]. Нягледзячы на час, у якім разгортваюцца падзеі серыяла, у ім ёсць адсылкі да сучаснасці.

Дзеянне серыяла адбываецца ў 1670 годзе ў вёсцы Адамчыха[3]. Уладальнік вёскі Ян Павел Адамчэўскі марыць увайсці ў гісторыю Рэчы Паспалітай, але на шляху яго планаў паўстае шэрая рэчаіснасць[4].

Зноскі

  1. Krzysztof Kapica. Skansen w Kolbuszowej był miejscem wielu planów filmowych. To tu powstał hitowy serial „1670” (польск.). kolbuszowa.naszemiasto.pl (31 снежня 2023).
  2. Radruż w nowym hicie Netflixa „1670” (польск.). zlubaczowa.pl (15 снежня 2023).
  3. 1670 – Adamczycha z serialu Netflixa istnieje naprawdę (польск.) (18 снежня 2023).
  4. 1670 | Serial | 2023 (21 снежня 2023).
  5. Watch 1670 | Netflix Official Site (англ.). Праверана 26 снежня 2023.
  • 1670 на платформе Netflix