Я нарадзіўся тут
Я нарадзіўся тут | ||||
---|---|---|---|---|
музычны альбом розныя выканаўцы[d] | ||||
Дата выпуску | 2000 | |||
Запісаны | 2000 | |||
Жанр | народная музыка і рок-музыка | |||
Працягласць | 73 хв. | |||
Прадзюсар | Алесь Суша | |||
Мова песень | беларуская | |||
Прафесійныя рэцэнзіі | ||||
Музыкальная газета — выдатна |
||||
Храналогія розныя выканаўцы[d] | ||||
|
«Я нарадзі́ўся тут» (фотаальбом) — беларускі супольны музычны альбом, выдадзены ў 2000 годзе[1]. Музычныя крытыкі адзначылі гістарычнае значэнне гэтай працы для беларускай рок-музыкі і беларускай песеннай культуры[2].
Гісторыя стварэння
[правіць | правіць зыходнік]У 2000 годзе перад афіцыйным выданнем альбома адбылася прэзентацыя дэма-CD, які складаўся з 7 трэкаў агульнай працягласцю 27 хвілін[3].
Крытыка
[правіць | правіць зыходнік]Паводле меркавання музычных журналістаў, песня «Разьвітанне з Радзімай», якую ў межах музычнага праекта выканалі Вераніка Круглова і Зміцер Вайцюшкевіч, з’яўляецца самай удалай спробай пакласці тэкст на шэдэўр кампазітара Міхала Клеафаса Агінскага[4].
Спіс кампазіцый
[правіць | правіць зыходнік]№ | Назва | Працягласць | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
1. | «Я нарадзіўся тут» | 05:34 | |||||||
2. | «Радзінная песьня» | 04:41 | |||||||
3. | «Сонца нам дапаможа» | 03:51 | |||||||
4. | «Радзіма! Мая дарагая!» | 03:30 | |||||||
5. | «Люблю» | 03:25 | |||||||
6. | «Нёман» | 03:52 | |||||||
7. | «Мы выйдзем шчыльнымі радамі» | 02:20 | |||||||
8. | «Не загаснуць зоркі ў небе» | 02:41 | |||||||
9. | «Марш безпрацоўных» (Arbetlose marsch) | 02:29 | |||||||
10. | «Бывайце здаровы» | 02:55 | |||||||
11. | «Выпі, братка» | 02:39 | |||||||
12. | «А ў бары, у бары » | 02:31 | |||||||
13. | «У гушчары» | 02:54 | |||||||
14. | «Беларуска» | 03:20 | |||||||
15. | «Зорачкі» | 04:38 | |||||||
16. | «Оле-оле!» | 03:17 | |||||||
17. | «Пагоня» | 02:54 | |||||||
18. | «Разьвітанне з Радзімай» | 03:30 | |||||||
19. | «Крывавае сьвята» | 05:55 | |||||||
20. | «Магутны Божа» | 02:11 | |||||||
21. | «Pot-Pourri» | ||||||||
01:13:04 |
Удзельнікі
[правіць | правіць зыходнік]- Зміцер Вайцюшкевіч — спеў, клавішныя
- Лявон Вольскі — спеў, гітара
- Вераніка Круглова — спеў
- Аляксандр Памідораў — спеў
- Піт Паўлаў — гітара
- Юрась Ляўкоў — бас-гітара
- Алег Дземідовіч — ударныя
- Алесь Суша — аўтар праекта[5]
Прызнанне
[правіць | правіць зыходнік]Прадзюсар супольнага музычнага праекта Алесь Суша атрымаў за яго галоўную ўзнагароду беларускай музычнай прэміі «Рок-каранацыя» на цырымоніі ў 2001 годзе[6][7]. Песня на верш Макара Краўцова «Мы выйдзем шчыльнымі радамі» з’яўлялася асноўным гімнам слуцкіх паўстанцаў.
Зноскі
- ↑ КАЛЕСНІКАВА, МАША. Вайцюшкевіч: Герой песні «Я нарадзіўся тут» ужо пасталеў і нікуды не з’едзе . Еўрапейскае радыё для Беларусі (15 чэрвеня 2015). Праверана 7 кастрычніка 2021.
- ↑ V/A Я нарадзiуся тут (Фотоальбом) (руск.). Музыкальная газета (26 сакавіка 2001). Праверана 7 кастрычніка 2021.
- ↑ V/A Я нарадзiуся тут (руск.). Музыкальная газета (21 верасня 2000). Праверана 7 кастрычніка 2021.
- ↑ Я нарадзіўся тут . Тузін Гітоў. Праверана 26 кастрычніка 2016.
- ↑ Барысевіч, Юрась. Прад’юсар альбому «Я нарадзіўся тут» Алесь Суша распачаў новы музычны праект . Беларуская служба Радыё «Свабода» (29 кастрычніка 2001). Праверана 7 кастрычніка 2021.
- ↑ «Я нарадзіўся тут» з музыкай Лявона Вольскага, вершам Лявона Вольскага і Алеся Сушы . Беларуская служба Радыё «Свабода» (25 лютага 2002). Праверана 7 кастрычніка 2021.
- ↑ Климов, Олег (2003). "Фестиваль "Рок-коронация" :: Бодался Цыбин с N.R.M." Музыкальная газета(руск.) (2). Архівавана з арыгінала 2019-08-29. Праверана 2020-04-19.