Яўген Іванавіч Фаміных
Яўген Іванавіч Фаміных | |
---|---|
Дата нараджэння | 24 снежня 1906 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 22 мая 1977 (70 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Альма-матар | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць | СССР |
Род войскаў | танкавыя войскі |
Гады службы | 1928—1960 |
Званне |
|
Камандаваў |
29-ы танкавы корпус 25-ы танкавы корпус 25-я танкавая дывізія 6-я гвардзейская танкавая армія |
Бітвы/войны | Вялікая Айчынная вайна |
Узнагароды і званні |
Яўген Іванавіч Фаміных (24 снежня 1906 — 22 мая 1977) — савецкі ваеначальнік, генерал-лейтэнант (з 27.06.1945), Герой Савецкага Саюза[1][2]. Камандаваў 25-м танкавым корпусам, які раззброіў і паланіў армію Уласава.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 24 снежня 1906 года на станцыі Койданава (Дзяржынск), Мінскай губерні ў сям’і рабочага. У 1914 годзе пераехаў на пастаяннае пражыванне ў Залатавуст. Пасля заканчэння паравознай школы, вучнем слесара паступіў у паравознае дэпо. З 1925 года — член ВКП(б)/КПСС. З 1926 года па лістапад 1928 года — сакратар мясцовага райкама ВЛКСМ.
На службе ў Чырвонай Арміі
[правіць | правіць зыходнік]У лістападзе 1928 года прызваны ў Чырвоную Армію. У 1929 годзе скончыў палкавую школу 11-га чыгуначнага палка. У верасні 1930 года звольнены ў запас.
У маі 1931 г. зноў прызваны на службу і накіраваны на вучобу ў Саратаўскую бранятанкавую школу. З лістапада 1935 года — слухач ВАМіМ РСЧА імя І. В. Сталіна . У маі 1941 года, пасля заканчэння вучобы, прызначаны камандзірам батальёна цяжкіх танкаў 45-га танкавага палка 23-й танкавай дывізіі ПрыбАВА.
Вялікая Айчынная вайна
[правіць | правіць зыходнік]Вайну сустрэў на Паўночна-Заходнім фронце, удзельнічаў у памежнай бітве ў Прыбалтыцы .
У жніўні 1941 года прызначаны камандзірам цяжкіх танкаў 56-га танкавага палка 28-й танкавай дывізіі. У канцы жніўня цяжка захварэў і быў адпраўлены ў шпіталь на лячэнне. Са снежня 1941 — выкладчык тактыкі 2-га Харкаўскага танкавага вучылішча.
У красавіку 1942 года прызначаны старэйшым памочнікам начальніка аператыўнага аддзела 8-га танкавага корпуса. Быў паранены.
У кастрычніку таго ж года прызначаны начальнікам штаба 25-й танкавай брыгады. З лістапада 1942 года — камандзір 12-га асобнага гвардзейскага танкавага палка прарыву, з сакавіка 1943 года — начальнік штаба.
З ліпеня 1944 года — камандзір 29-га танкавага корпуса 5-й гвардзейскай танкавай арміі. Корпус асабліва вызначыўся ў танкавай бітве пад Прохараўкай , Белгародска-Харкаўскай , Кіраваградскай , Корсунь-Шаўчэнкаўскай , Уманска-Баташанскай , Вільнюскай , Мінскай і Каўнаскай наступальных аперацыях, пры вызваленні гарадоў: Кіраваграда, Звянігародка, Умань, Барысаў, Маладзечна, Вільнюс.
З 10 лістапада 1944 года і да канца вайны — камандзір 25-га танкавага корпуса 3-й гвардзейскай танкавай арміі. Пад камандаваннем Я. І. Фаміных корпус удзельнічаў у Сандамірска-Сілезскай , Ніжня-Сілезскай і Берлінскай наступальных аперацыях, вызваленні гарадоў: Остраў, Фрайштадт , Глогаў, Котбус, Любен .
За ўмелае кіраўніцтва часцямі корпуса пры фарсіраванні ракі Одэр і ў наступе на берлінскім напрамку генерал-маёр Я. І. Фаміных быў удастоены звання Героя Савецкага Саюза.
12 мая 1945 года, у раёне горада Прагі, часткамі 25-га танкавага корпуса генерал-маёра Я. І. Фаміных быў узяты ў палон генерал Уласаў.
Пасляваенны час
[правіць | правіць зыходнік]З ліпеня 1945 па студзень 1947 года камандаваў 25-й танкавай дывізіяй ЦГВ, у якую быў ператвораны 25-й танкавы корпус. 27 ліпеня 1945 года, Я. І. Фаміных прысвоена званне генерал-лейтэнант танкавых войскаў.
У снежні 1948 г. з залатым медалём скончыў Вышэйшую ваенную акадэмію імя К. Я. Варашылава.
У студзені 1949 года прызначаны камандуючым БТіМВ ЗакВО. З сакавіка 1953 года — 1-й намеснік начальніка Ваеннай акадэміі бранятанкавых войскаў імя І. В. Сталіна.
З лютага 1958 года — камандуючы 6-й гвардзейскай танкавай арміяй. З верасня 1960 года ў адстаўцы.
Памёр 22 мая 1977 года ў Маскве. Пахаваны на Ваганькаўскіх могілках.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- Медаль Залатая Зорка Героя Савецкага Саюза (№ 6699) (29.05.1945);
- два ордэны Леніна;
- чатыры ордэна Чырвонага Сцяга;
- ордэн Кутузава 1 ступені;
- два ордэна Суворава 2 ступені;
- два ордэны Чырвонай Зоркі;
- медалі;
- замежныя ўзнагароды.
Цікавыя факты
[правіць | правіць зыходнік]- За гады вайны быў паранены 4 разы[1].
Памяць
[правіць | правіць зыходнік]- У гонар Я. І. Фаміных названая адна з вуліц у яго родным Дзяржынску.
- У школе № 90 горада Залатавуста створаны музей гісторыі школы «Людзям будучыні», у якім захоўваюцца матэрыялы пра Фаміна. Гэтак жа яго імя носіць трамвай, пабудаваны на сродкі ад сабранага вучнямі гэтай школы металалому.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Коллектив авторов. Великая Отечественная: Комкоры. Военный биографический словарь / под общей редакцией М. Г. Вожакина. — М.: Жуковский: Кучково поле, 2006. — Т. 2. — С. 193—194. — ISBN 5-901679-08-3.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]Яўген Іванавіч Фаміных на сайце «Героі краіны»
- Механізаваныя карпусы РСЧА (руск.)
- Нарадзіліся 24 снежня
- Нарадзіліся ў 1906 годзе
- Нарадзіліся ў Дзяржынску
- Памерлі 22 мая
- Памерлі ў 1977 годзе
- Памерлі ў Маскве
- Пахаваныя на Ваганькаўскіх могілках
- Выпускнікі Ваеннай акадэміі бранятанкавых войскаў
- Выпускнікі Ваеннай акадэміі Генштаба
- Асобы
- Генерал-лейтэнанты СССР
- Героі Савецкага Саюза
- Кавалеры ордэна Леніна
- Кавалеры ордэна Чырвонага Сцяга
- Кавалеры ордэна Кутузава I ступені
- Кавалеры ордэна Суворава II ступені
- Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
- Узнагароджаныя медалём «За абарону Ленінграда»
- Узнагароджаныя медалём «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Узнагароджаныя медалём «Дваццаць гадоў перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Узнагароджаныя медалём «Трыццаць гадоў перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Узнагароджаныя медалём «За ўзяцце Берліна»
- Узнагароджаныя медалём «За вызваленне Прагі»
- Узнагароджаныя медалём «Ветэран Узброеных Сіл СССР»
- Узнагароджаныя медалём «30 гадоў Савецкай Арміі і Флоту»
- Узнагароджаныя медалём «40 гадоў Узброеных Сіл СССР»
- Узнагароджаныя медалём «50 гадоў Узброеных Сіл СССР»
- Афіцэры ордэна Ганаровага легіёна
- Кавалеры ордэна Крыжа Грунвальда
- Кавалеры рыцарскага крыжа ордэна Virtuti Militari
- Узнагароджаныя польскім медалём «За Одру, Нісу і Балтыку»
- Танкісты Вялікай Айчыннай вайны
- Члены КПСС