Ян Цыкер
Ян Цыкер | |
---|---|
славацк.: Ján Cikker | |
Асноўная інфармацыя | |
Дата нараджэння | 29 ліпеня 1911[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 21 снежня 1989[1][2][…] (78 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Краіна | Чэхаславакія |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Музычная дзейнасць | |
Прафесіі | кампазітар, педагог |
Жанры | опера |
Выхаванцы | Pavol Šimai[d] |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
Узнагароды | |
jan-cikker.org | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Ян Цыкер (славацк.: Ján Cikker; 29 ліпеня 1911, г. Банска-Бістрыца, Славакія — 21 снежня 1989) — славацкі кампазітар, педагог; адзін з заснавальнікаў славацкай кампазітарскай школы. Народны артыст Чэхаславакіі (1966).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Навучаўся ў Пражскай кансерваторыі (1930—35), стажыраваўся ў Фелікса Вайнгартнёра ў Вене (1936—1937) і ў Віцезслава Новака ў Празе (1936—1939).
У 1939—1949 выкладаў у Браціслаўскай кансерваторыі. У 1945—1948 быў адначасна кіраўніком рэпертуарнай часткі опернай трупы Славацкага нацыянальнага тэатра. У 1951—1973 — прафесар Вышэйшай школы музычных мастацтваў у Браціславе.
Старшыня нацыянальнай Музычнага савета ЧССР.
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]У творчасці спалучаў асаблівасці нацыянальнага музычнага фальклору з прыёмамі сучаснай заходнееўрапейскай кампазіцыйнай тэхнікі. Сярод твораў: оперы «Уваскрэсенне» (паст. 1962), «Містэр Скрудж» (паст. 1963), «Карыялан» (паст. 1974), «Аблога Бістрыцы» (паст. 1983), «З жыцця насякомых» (1985); кантата (1940), араторыя «Ода радасці» (1982), 3 сімфоніі (1930—74), 3 струнных квартэты. Пісаў музыку да драматычных спектакляў, кіно.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Лаўрэат Славацкай нацыянальнай прэміі (1945), Чэхаславацкай прэміі міру (1951), Дзяржаўнай прэміі імя К. Готвальда (1955, 1963, 1975), заслужаны артыст ЧССР (1961), народны артыст ЧСРР (1966)[5]. Прэмія Гердэра (Вена, 1966), Прэмія Мадача (Будапешт, 1966), Прэмія Міжнароднай музычнай рады — ЮНЕСКА (1979)[6].
Ордэн Працы (1971). Ордэн Людавіта Штура I ступені (2011, пасмяротна).
Ушанаванне памяці
[правіць | правіць зыходнік]У Браціславе дзейнічае музей Яна Цыкера.
Зноскі
- ↑ а б Ján Cikker // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Ján Cikker // Musicalics
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #119401029 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
- ↑ Циккер Ян // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 25 лютага 2017.
- ↑ Cikker, Ján (славацк.)(недаступная спасылка). Najkrajší kraj (20 кастрычніка 2013). Архівавана з першакрыніцы 20 чэрвеня 2020. Праверана 17 мая 2015.
- ↑ Prize laureates 1975—2004 (англ.). IMC-UNESCO International Music Prize. International Music Council. Праверана 17 мая 2015.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Цыкер // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0279-2 (т. 17).
- MAŤOVČÍK, Augustín, et al. CIKKER, Ján // Reprezentačný biografický lexikón Slovenska (славацк.). — Martin: Matica slovenská, 1999. — С. 51. — 384 с. — ISBN 80-7090-537-9.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Старонка, прысвечаная Яну Цыкеру (славацк.)
- Жыццяпіс Архівавана 20 чэрвеня 2020. (славацк.)
- Нарадзіліся 29 ліпеня
- Нарадзіліся ў 1911 годзе
- Нарадзіліся ў Банска-Бістрыцы
- Памерлі 21 снежня
- Памерлі ў 1989 годзе
- Памерлі ў Браціславе
- Пахаваныя на могілках Славічча удалле
- Выпускнікі Пражскай кансерваторыі
- Народныя артысты Чэхаславакіі
- Кавалеры ордэна Людавіта Штура 1 класа
- Асобы
- Музыканты паводле алфавіта
- Кампазітары XX стагоддзя
- Акадэмічныя музыканты Славакіі
- Кампазітары Славакіі
- Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі Чэхаславакіі
- Члены Акадэміі мастацтваў ГДР
- Пахаваныя ў Браціславе
- Выкладчыкі Браціслаўскай кансерваторыі
- Постаці Славацкага нацыянальнага тэатра