Ян Цыж
Ян Цыж | |
---|---|
в.-луж.: Jan Cyž | |
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 13 студзеня 1898[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 21 верасня 1985[2][3] (87 гадоў) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Альма-матар |
|
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | журналіст, выдавец |
Мова твораў | верхнялужыцкая |
Ян Цыж (н.-луж.: Jan Cyž, ням.: Johann Ziesche, 13 студзеня 1898, Журыцы, Германія — 21 верасня 1985, Баўтцэн, Германія) — верхнялужыцкі пісьменнік, выдавец, юрыст і грамадскі дзеяч. Быў старшынёй Лужыцкай Народнай Рады і старастам Баўтцэнскага адміністрацыйнага раёна. Лаўрэат літаратурнай прэміі імя Якуба Чышынскага[5].
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 13 студзеня 1898 года ў лужыцкай вёсцы Журыцы. Сярэднюю адукацыю атрымаў у нямецкай гімназіі ў праскім гістарычным раёне Мала-Страна. Вывучаў юрыспрудэнцыю ў Карлавым універсітэце. У 1921 годзе арганізаваў 47-ы моладзевы летнік-фестываль для лужыцкай моладзі пад назвай «Схадзаванка». Абараніў доктарскую навуковую ступень па юрыспрудэнцыі. З 1926 па 1932 год працаваў у Котбусе ў філіяле Лужыцкага народнага банка. Пасля прыходу да ўлады нацыянал-сацыялістаў за сваю дзейнасць у лужыцкім нацыянальным руху знаходзіўся нядоўгі час у турэмным зняволенні. З 1934 года выдаваў лужыкую газету «Serbske Nowiny», дапамагаючы матэрыяльна падтрымліваць выданне да 1937 года.
Падчас Другой сусветнай вайны за сваю папярэднюю дзейнасць некалькі разоў падвяргаўся турэмнаму зняволенню. У лютым 1945 года падчас бамбардзіроўкі Дрэздэна збег з турмы. У маі 1945 года быў прызначаны савецкай ваеннай камендатурай старастам Баўтцэнскага раёна. У гэты ж час займаўся дзейнасцю па заснаванню незалежнай лужыцкай дзяржавы, удзельнічаючы у працы Лужыцкай Народнай Рады, у якой займаў пасаду старшыні.
Двойчы ўдастойваўся прэміі імя Якуба Чышынскага (у 1964 і 1999 гадах).
З 1955 года выдаваў і рэдагаваў лужыцкую газету «Nowa doba».
Памёр 21 верасня 1985 года ў Баутцене і быў пахаваны ў сямейным склепе Яна Арнашта Смолера.
Сачыненні
[правіць | правіць зыходнік]Пісаў на верхнялужыцкай мове.
- «Za wšědnym chlěbom. Žiwjenski wobraz serbskeho holana». Berlin: Volk und Wissen, 1957;
- «Mój sokoł. Wuběrk basnjow a prozy». Budyšin: LND, 1962
- «Jan Arnošt Smoler. Wobrys свайго žiwjenja a skutkowanja». Budyšin: LND, 1966
- «Wojowanje wo wuswobodźenje Łužicy. Za čas wulkeje bitwy wo Berlin 1945». Budyšin: LND, 1975
- «Ćernje na puću do swobody. Dopomnjenki wot nowembra 1944 co kónca meje 1945». Budyšin: LND, 1979
- «Hdyž so młody na puć podaš. Dopomnjenki z časa dźěćatstwa a młodosće hač do apryla 1926». Budyšin: LND, 1983
- «W tlamje ječibjela. Dopomnjenki na lěta 1926 do 1944». Budyšin: LND, 1984
Зноскі
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #118523155 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 9 красавіка 2014.
- ↑ магіла Праверана 20 кастрычніка 2018.
- ↑ Sächsische Biografie — 1999. Праверана 20 кастрычніка 2018.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #118523155 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.
- ↑ Myto Ćišinskeho
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Гугнин А. А., Введение в историю серболужицкой словесности и литературы от истоков до наших дней, Российская академия наук, Институт славяноведения и балканистики, научный центр славяно-германских отношений, М., 1997, стр. 155, 169, ISBN 5-7576-0063-2
- Manfred Thiemann (Hrsg.): Ein kleines Lexikon — Sorben/Serbja. Domowina-Verlag, Bautzen 1989, 183 S., ISBN 3-7420-0405-0
- Manfred Ladusch: Zum 100. Geburtstag von Dr. Johannes Ziesche, Sorbischer Verleger, Bautzens Landrat und Schriftsteller, in: Oberlausitzer Kulturschau, Heft 2, 1998, S. 28-29.
- Edmund Pech: Johannes Ziesche (1898—1985), Sächsische Biografie. Herausgegeben vom Institut für Sächsische Geschichte und Volkskunde, bearb. von Martina Schattkowsky
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, якія не маюць старонак цёзак па прозвішчы
- Нарадзіліся 13 студзеня
- Нарадзіліся ў 1898 годзе
- Нарадзіліся ў Саксоніі
- Памерлі 21 верасня
- Памерлі ў 1985 годзе
- Памерлі ў Баўтцэне
- Пахаваныя ў Баўтцэне
- Асобы
- Пісьменнікі паводле алфавіта
- Пісьменнікі Германіі
- Лужыцкія грамадскія дзеячы
- Верхнялужыцкія пісьменнікі
- Лаўрэаты прэміі імя Якуба Чышынскага