Перайсці да зместу

Юрый Міхайлавіч Плескачэўскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Юрый Міхайлавіч Плескачэўскі
Старшыня Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях
7 красавіка 2004 — 16 чэрвеня 2005
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка
Кіраўнік урада Сяргей Сідорскі
Папярэднік ён сам, як Старшыня Камітэта
Пераемнік Уладзімір Мацюшкоў
Старшыня Камітэта па навуцы і тэхналогіях пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь
24 снежня 2003 — 7 красавіка 2004
Папярэднік Анатоль Русецкі
Пераемнік ён сам, як Старшыня Дзяржаўнага камітэта

Нараджэнне 22 кастрычніка 1943(1943-10-22) (81 год)
Адукацыя
Навуковая ступень доктар тэхнічных навук
Навуковае званне
Навуковая дзейнасць
Навуковая сфера механіка матэрыялаў і канструкцый
Месца працы
Узнагароды

Ю́рый Міха́йлавіч Плескачэ́ўскі (нар. 22 кастрычніка 1943, с. Садовае, Цалінаградскі раён, Казахская ССР) — беларускі дзяржаўны дзеяч, былы Старшыня Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь, член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Рэспублікі Беларусь (1991), доктар тэхнічных навук (1984), Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь (2013), прафесар (1997).

Скончыў Кіеўскі політэхнічны інстытут ў 1965 годзе.

З 1966 года старшы інжынер-канструктар, галоўны інжынер Аддзела механікі палімераў АН БССР.

З 1969 года малодшы, старшы навуковы супрацоўнік, у 19721979 гадах загадчык сектара, вучоны сакратар Інстытута механікі металапалімерных сістэм АН БССР. У 1979—1989 гадах намеснік дырэктара па навуковай рабоце, адначасова загадчык сектара, з 1989 года загадчык аддзела гэтага інстытута. У 19912002 гадах дырэктар Інстытута механікі металапалімерных сістэм імя. В. А. Белага НАН Беларусі, адначасова ў 19941998 гадах загадчык кафедры, у 1998—2002 гадах прафесар гэтай кафедры Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта транспарту.

У 2002[1]2003 гадах віцэ-прэзідэнт НАН Беларусі і адначасова са снежня 2002 года акадэмік-сакратар Аддзялення фізіка-тэхнічных навук Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

У 2003[2]2005[3] гадах старшыня Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь.

З 2005 года галоўны навуковы супрацоўнік Інстытута цепла- і масаабмену імя А. В. Лыкава Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, адначасова з 2007 года загадчык кафедры Беларускага нацыянальнага тэхнічнага універсітэта.

З 2009 года старшыня Прэзідыума Гомельскага філіяла НАН Беларусі.

З 1996 года галоўны рэдактар міжнароднага навукова-тэхнічнага часопіса «Матэрыялы, тэхналогіі, інструменты».

Навуковая дзейнасць

[правіць | правіць зыходнік]

Навуковыя даследаванні і распрацоўкі ў галіне механікі і тэхналогіі металапалімерных сістэм, упершыню выканаў іх класіфікацыю, даў вызначэнні, якія ўвайшлі ў энцыклапедыі, падручнікі і даведнікі. Унёс істотны ўклад у тэорыю трываласці гетэрафазных сістэм, фізікахімію і інжынерыю паверхні. Эксперыментальна выявіў і абгрунтаваў асноўныя заканамернасці крышталізацыі палімераў, іх узаемадзеянні з металамі ў дынамічным фрыкцыйным і статычным адгезійным кантакце, выканаў матэматычнае мадэліраванне аб’ёмна-напружанага стану палімерных кампазітаў, стварыў навуковыя асновы шэрагу тэхналогій іх апрацоўкі, прапанаваў новыя канцэпцыі фарміравання актыўных і адаптыўных кампазітаў і вырабаў з іх. Аўтар больш за 550 навуковых прац, у тым ліку 16 манаграфій, 3 слоўнікаў, 105 вынаходак.

  • Ордэн Айчыны 3 ступені (2002);
  • Ордэн «Знак Пашаны» (1979);
  • Прэмія Ленінскага камсамола (1973), за даследаванне кантактных з’яў у металапалімерных сістэмах (у суаўт.);
  • Прэмія Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2007), за цыкл кніжных выданняў па механіцы матэрыялаў і канструкцый;
  • Прэмія НАН Беларусі і Сібірскага аддзялення РАН імя акадэміка В. А. Капцюга (2011), за працу «Мікра- і нанаструктурныя палімерныя кампазіты медыцынскага прызначэння: камп’ютарны дызайн, эксперымент, прымяненне».

Асноўныя працы

[правіць | правіць зыходнік]
  • Адгезия полимеров к метанам. — Мн.: Наука и техника, 1971 (сум. з Белым В. А., Егоренковым Н. И.).
  • Введение в радиационное материаловедение полимерных композитов. — Мн.: Наука и техника, 1991 (сум. з Смирновым В. В., Макаренко В. М.).
  • Электрофизическая активация полимерных материалов. — Гомель: ИММС НАН Беларуси, 1999 (сум. з Мироновым В. С.).
  • Динамика металлополимерных систем. Мн.: Белорусская наука, 2004 (сум. з Старовойтовым Э. И., Яровой А. В.).
  • Динамика автомобильных и железнодорожных цистерн. — Мн.: Белавтотракторостроение, 2006 (сум. з Высоцким М. С., Шимановским А. О.).
  • Механика трехслойных стержней и пластин, связанных с упругим основанием. — М.: ФИЗМАТЛИТ, 2011 (сум. з Старовойтовым Э. И., Леоненко Д. В.).

Зноскі