Югыд ва
Югы́д Ва (у перакладзе з комі — «Светлая вада»[1][2]) — нацыянальны парк у рэспубліцы Комі, Расія.
Агульныя звесткі
[правіць | правіць зыходнік]Размешчаны ў раёне Паўночнага і Прыпалярнага Уралу на паўднёвым усходзе Рэспублікі Комі, непадалёк ад раённага цэнтра Вуктыл.
Плошча складае 1 891 701 га (з улікам плошчы акваторыі, якая складае 21 421 га)[3]. Паводле дадзеных на 2006 год з’яўляецца найбуйнейшым нацыянальным паркам Расіі. З’яўляецца часткай аб’екту Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА «Некранутыя лясы Комі ».
Паўночнай мяжой парку з’яўляецца рака Кожым. На поўдні парк мяжуе з Пячора-Ілыцкім запаведнікам.
Клімат
[правіць | правіць зыходнік]Тэрыторыя нацыянальнага парку знаходзіцца ў зоне ўмерана-халоднага клімату. Клімат кантынентальны з працяглай шматснежнай зімой і кароткім летам, што звязана з уплывам паветраных мас Арктыкі і геаграфічным палажэннем парку.
Прырода
[правіць | правіць зыходнік]Больш за палову парк пакрыты тайгой і тундрамі, якія знаходзяцца на ўзвышшах бліжэй да Уралу. Прыкладна 20 км² плошчы парку займаюць альпійскія лугі.
У парку жывуць прыкладна 180 відаў птушак, шмат з якіх з'яўляюцца рэдкімі відамі. У акваторыі парку водзяцца 20 відаў рыб. Існуюць 5 відаў земнаводных і 1 від рэптылій.
Сярод сысуноў у парку пражываюць зайцы-белякі, вавёркі-палятухі, паўночныя алені, гарнастаі, выдры, ваўкі, лісы, мядзведзі, расамахі, пясцы і лясныя куніцы.
Турызм
[правіць | правіць зыходнік]Парк знаходзіцца ў даволі моцна ізаляваных мясцінах рэспублікі Комі. У Вуктыльскім раёне, у якім знаходзіцца парк, вельмі слаба развітыя аўтамабільныя камунікацыі і мабільная сувязь, што звязана з вялізнымі прасторамі некранутых таёжных лясоў каля Вуктылу. У выніку гэтага за год парк наведваюць толькі 4000 чалавек, што вельмі мала для прыродных паркаў такога маштабу[4].
У парку можна заняцца катаннем на лодках, рафтынгам, лыжнай хадзьбой і паходамі. Абмежавана дазволенае паляванне (патрэбны дазвол).
Зноскі
- ↑ Коми-Русский словарь Коми-Роч кывчукӧр Архівавана 14 жніўня 2015. (руск.)
- ↑ Коми-русский словарь. Все слова коми языка с переводом Архівавана 20 мая 2012. (руск.)
- ↑ Национальный парк «Югыд-ва» // Alpinindustria.ur.ru Архівавана 19 ліпеня 2012. (руск.)
- ↑ Светлое будущее «Светлой воде» или о том, как развиваться национальному парку «Югыд ва». Архівавана 6 лютага 2012. (руск.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Афіцыйны партал парку Архівавана 15 мая 2012. (руск.), (англ.)
- Нацыянальны парк Югыд-Ва на расійскім партале «Особо охраняемые природные территории Российской Федерации»(недаступная спасылка) (руск.)
- Карта парку Архівавана 6 лютага 2012. (руск.)