Перайсці да зместу

Эміль Маль

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Эміль Маль
фр.: Émile Mâle
Дата нараджэння 2 чэрвеня 1862(1862-06-02)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 6 кастрычніка 1954(1954-10-06)[2][3][…] (92 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Дзеці П’ер Маль[d] і Жыльбер Эміль-Маль[d]
Род дзейнасці мастацтвазнавец, пісьменнік, выкладчык універсітэта, гісторык
Месца працы
Альма-матар
Член у
Узнагароды
Лагатып Вікіцытатніка Цытаты ў Вікіцытатніку
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Эміль Маль (фр.: Émile Mâle, 2 чэрвеня 1862, Камантры — 6 кастрычніка 1954, Фантэн-Шаалі) — французскі гісторык мастацтва.

Скончыў ліцэй у Сент-Эцьене, у 1886 годзе — Вышэйшую нармальную школу. З 1886 па 1889 год выкладаў рыторыку ў ліцэях Сент-Эцьена, Тулузы, Парыжа. У 1889 годзе абараніў дысертацыю па рэлігійным мастацтве Францыі XII стагоддзя; з 1906 года выкладаў у Сарбоне, дзе ўзначаліў, у 1912 годзе, кафедру гісторыі мастацтва.

У 1918 годзе быў абраны членам Акадэміі надпісаў і прыгожага пісьменства. З 1923 па 1937 год быў дырэктарам Французскай школы ў Рыме. У 1927 годзе стаў членам Французскай акадэміі.

Эміль Маль памёр 6 кастрычніка 1954 года, ва ўзросце 92 гадоў.

Навуковая дзейнасць

[правіць | правіць зыходнік]

Асноўнай сферай інтарэсаў Эміля Маля было сярэднявечнае хрысціянскае мастацтва, з’яўляецца аўтарам вялікай колькасці публікацый, у тым ліку шэрагу манаграфій па цэрквах і саборах Францыі (Рэймскі, Шартрскі, сабор Альбі). Частка яго работ прысвечана хрысціянскай архітэктуры Рыма. Асноўная заслуга Маля у тым, што ў эпоху, калі гісторыя мастацтваў яшчэ ўспрымалася як забаўка для адукаваных эстэтаў, ён прыўнёс у яе навуковыя метады і прынцыпы.

Зноскі

  1. Mathieu Émile MÂle // Léonore databaseministère de la Culture. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Émile Male // RKDartists Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Émile Mâle // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. RKDartists Праверана 19 чэрвеня 2020.
  5. Annuaire des membres de l’École française de Rome: 1873-2020 / École française de RomeRome: 2020. — P. 119, 200.
  6. Émile Mâle // Académie française Праверана 8 ліпеня 2020.
  7. www.aibl.fr
  8. https://aibl.fr/academiciens-depuis-1663/ Праверана 3 красавіка 2023.
  9. http://rcin.org.pl/Content/14905/WA488_5871_P1765_R1927-1928-RPAU.pdf
  10. http://apmembres2.iec.cat/detall.aspx?pkMembrePLE=21
  11. https://www.medievalacademy.org/page/CompleteCorrFellow Праверана 28 сакавіка 2023.