Экатып
Інструменты
Агульныя
Друк/экспарт
У іншых праектах
Выгляд
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Экаты́п, экалагічны тып, экалагічная раса — група асобін пэўнага віду жывёл або раслін, якой характэрна спадчынная прыстасаванасць да пэўных экалагічных фактараў. Прыкметы, якія вызначаюць характар экатыпу, захоўваюцца пры перамяшчэнні арганізмаў у іншыя экалагічныя ўмовы.
Асновы тэорыі экатыпаў распрацаваў у 1920-х гадах шведскі навуковец-батанік І. Турэсан.
Адрозніваюць 3 групы экатыпаў паводле фактараў, якія іх фарміруюць:
- кліматыпы (геаграфічныя), якія ўзнікаюць пад уздзеяннем кліматычных фактараў;
- эдафатыпы, якія ўзнікаюць пад уздзеяннем глебава-грунтавых умоў;
- цэнатыпы, якія ўзнікаюць у розных фітацэнозах.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Маўрышчаў В. В. Экатып // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.18 Кн.1: Дадатак: Шчытнікі — ЯЯ / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2004. — Т. 18. — С. 62—63. — 472 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0295-4 (Т. 18 Кн. 1).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Экотип (руск.) — артыкул з Вялікай савецкай энцыклапедыі
Нарматыўны кантроль | Microsoft: 10860467 |
---|
Нарматыўны кантроль | Microsoft: 10860467 |
---|