Перайсці да зместу

Эканоміка Бангладэш

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Эканоміка Бангладэш
Выява
Краіна
Месцазнаходжанне
Намінальны ВУП 249 723 887 765,42 $[1]
Намінальны ВУП на душу насельніцтва 1 516 $[2]
ВУП (ППЗ) 638 429 968 433 Міжнародны долар[3]
ППЗ ВУП на душу насельніцтва 3 877,032 Міжнародны долар[4]
Тэмп росту рэальнага ВУП 6,9 ± 0,1 %[5]
Сумарныя запасы 33 431 482 893 $[6]
Узровень інфляцыі 6,2 ± 0,1 %[7]
Схематычная ілюстрацыя
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Бангладэш — краіна з нізкім узроўнем даходу нацыянальнай эканомікі і слаба развітым рынкам. Аднак у ХХІ стагоддзі прыцягненне замежнага капіталу з выкарыстаннем таннай працоўнай сілы дазволіла стварыць магутную швейную і тэкстыльную прамысловасць, а Бангладэш увайшла у лік буйнейшых у свеце экспарцёраў тэкстылю і адзення. Аснову сельскай гаспадаркі, у якой занята амаль палова насельніцтва, складае вырошванне рысу і джуту. Прызнаючы вялікі патэнцыял краіны, эканамісты адносяць Бангладэш да групы «N-11» (Наступныя 11 эканомік).

Паводле класіфікацыі ААН Бангладэш доўгі час уваходзіла ў лік найменш развітых краін свету. У 2000-2010-я гг.. Бангладэш, нягледзячы на карупцыю, палітычную нестабільнасць і інш., дэманстравала адныя з найвышэйшых тэмпаў росту ВУП у свеце (у 2015—2017 — у сярэднім 7 % штогод)[8]. Тым не менш, 24 % насельніцтва краіны ўсё яшчэ жыве ніжэй міжнароднай рысы беднасці на менш чым $ 1,25 у дзень(у 2007 такіх было нашмат больш — 42 %). Аб’ём ВУП па парытэце пакупніцкай здольнасці ў 2017 склаў 687 млрд дол. (у 2015—600 млрд.) на душу насельніцтва — 4600 дол. ЗША.

Залатавалютныя запасы — 5,5 млрд дол (2007). Дзяржаўны доўг — 80 млрд дол (2016). Інфляцыя ў 2017 на ўзроўні 5,7 %. Узровень беспрацоўя невысокі — 4 % у 2015—2016.[9]

Сельская гаспадарка

[правіць | правіць зыходнік]
Рабочыя на рысавым полі — амаль палова насельніцтва Бангладэш занята ў сельскай гаспадарцы

Вядучая галіна эканомікі — сельская гаспадарка з рысавым ухілам, у якой занята каля 43 % насельніцтва. Збор зерневых (рыс, пшаніца) у пачатку 2000-х не перавышаў 20 млн т. і не задавальняў ўнутраных патрэб краіны, таму харчовы дэфіцыт пакрываўся за кошт імпарту. У апошнія гады сельская гаспадарка дасягнула значных поспехаў: аднаго рысу збіраецца больш за 50 млн тон штогод, а яшчэ Бангладэш уваходзіць у першую дзясятку краін па зборы бульбы — 8 млн тон у 2018, па гэтым паказчыку бангладэшскія аграрыі апярэдзілі беларускіх! Галоўныя тэхнічныя культуры: джут, па вырошванні якога Бангладэш з’яўляецца сусветным лідарам, а таксама чай. Сельская гаспаарка краіны падвяргаецца шматлікім пагрозам: напрыклад, у 2017 частка ўраджаю рысу была страчана ў выніку рэкорднае паводкі, яшчэ частку з’елі 700 тыс. бежанцаў з М’янмы. Па прычыне аграрнай перанаселенасці адною з найвялікшых праблем краіны з’яўляецца беззямелле. Беззямельныя сяляне часта перасяляюцца ў гарады, асабліва Даку, дзе цяжка знайсці працу і жытло. Іншыя незаконна перабіраюцца ў Індыю.

У Бангладэш вядзецца здабыча прыроднага газу (запасы ацэньваюцца ад 360 да 657 млрд куб.м.), нафты. У 2018 годзе быў адрыты тэрмінал і пачаўся экспарт звадкаванага прыроднага газу. Гідраэнергетычныя рэсурсы выкарыстоўваюцца практычна поўнасцю. У 2017 пачалося будаўніцтва АЭС «Рупур» у 160 км на захад ад Дакі. Праектная магутнасць АЭС — 2400 МВт, адкрыццё плануецца ў 2023 годзе, будоўлю вядзе расійскі «Атамбудэкспарт».

Лёгкая прамысловасць

[правіць | правіць зыходнік]

У 2000-10-х у Бангладэш адбылася індустрыялізацыя са швейным ухілам. Удзельная вага прамысловасці, у якой занята 20 % насельніцтва, у канцы 2010-х складае 29 % ВУП (у 2005 — усяго 12 %). Яе аснова — тэкстыльныя, швейныя, джутавыя і гарбарныя прадпрыемствы. Падмуркам для выбуховага росту прамысловасці стала палітыка заахвочвання прыватнага капіталу (праводзіцца з пачатку 1990-х), у тым ліку замежнага, які ўжо заняў трывалыя пазіцыі ў тытунёвай, фармацэўтычнай, хімічнай, гарбарнай прамысловасці, а таксама ў энергетыку і газаздабычу. Асабліва спрыяльныя ўмовы для замежных капіталаўкладанняў створаныя ў свабодных экспартных зонах, колькасць якіх павялічваецца з кожным годам. На канец 2007 іх было дзевяць.

Знешні гандаль

[правіць | правіць зыходнік]

Аб’ёмы экспарту ў 2016 склалі 39,4 млрд дол., імпарту — 49,4 млрд дол. На паслугі прыходзіцца каля 10 % знешняга гандлю, у экспарце пераважаюць ІТ-паслугі, у імпарце — транспартныя[10]. Асноўныя экспартныя тавары Бангладэш — прадукцыя лёгкай прамысловасці (тканіны, швейныя вырабы і трыкатаж, джут і вырабы з яго, абутак, 85 % экспарту), а таксама марожаныя морапрадукты, кераміка, чай, медыкаменты. У наменклатуры імпарту пераважаюць прадукты харчавання, бавоўна, энерганосьбіты, машыны і абсталяванне, сыравіна і розныя спажывецкія тавары. Найбуйнейшыя імпарцёры бангладэшскай прадукцыі — ЗША, Вялікабрытанія, Германія і Францыя, а асноўныя пастаўшчыкі тавараў у Бангладэш — Кітай, Індыя, Сінгапур, Японія.

Гандлёвы абарот з Беларуссю ў 2016 склаў 155 млн долараў. 97 % беларускага экспарту прыйшлося на калійныя ўгнаенні. Падпісаныя пагадненні аб пастаўцы тэхнікі «Амкадор» на 50 млн долараў. [11]

Асноўны марскі порт і гандлёва-прамысловы цэнтр са свабоднай экспартнай зонай — Чытагонг (4 млн чал.). Становішча ў нізоўях буйнейшых рэк рэгіёна дорыць Бангладэш больш за 8000 км унутраных водных шляхоў, таму рачны транспарт тут мае вялікае значэнне.

Зноскі

  1. World Bank Open DataСусветны банк. Праверана 21 кастрычніка 2018.
  2. World Bank Open DataСусветны банк. Праверана 27 мая 2019.
  3. World Bank Open DataСусветны банк. Праверана 8 чэрвеня 2019.
  4. World Bank Open DataСусветны банк. Праверана 11 чэрвеня 2019.
  5. http://www.imf.org/external/datamapper/NGDP_RPCH@WEO?year=2016
  6. World Bank Open DataСусветны банк. Праверана 1 мая 2019.
  7. http://www.imf.org/external/datamapper/PCPIEPCH@WEO?year=2016
  8. https://www.cia.gov/library/publications/resources/the-world-factbook/geos/bg.html Архівавана 9 чэрвеня 2019.
  9. https://www.cia.gov/library/publications/resources/the-world-factbook/geos/bg.html Архівавана 9 чэрвеня 2019.
  10. http://atlas.cid.harvard.edu/explore/?country=22&partner=undefined&product=undefined&productClass=HS&startYear=undefined&target=Product&year=2016
  11. http://india.mfa.gov.by/ru/bangladesh_bilateral/ Архівавана 4 верасня 2018.