Эдзі Рама
Эдзі Рама | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
алб.: Edi Rama | |||||||
| |||||||
| |||||||
|
|||||||
Прэзідэнт | Буяр Нішані | ||||||
Папярэднік | Салі Берыша | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Фатас Нана | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Альберт Бройка | ||||||
Пераемнік | Лулзім Баша | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
4 ліпеня 1963 (61 год) Тырана |
||||||
Імя пры нараджэнні | алб.: Edvin Kristaq Rama | ||||||
Бацька | Kristaq Rama[d] | ||||||
Маці | Aneta Rama[d] | ||||||
Жонка | Matilda Makoçi[d], Delina Fico[d] і Linda Rama[d][1][2] | ||||||
Веравызнанне | каталіцызм | ||||||
Партыя | |||||||
Адукацыя | |||||||
Месца працы | |||||||
Аўтограф | |||||||
Узнагароды | |||||||
Сайт | edirama.al (алб.) | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Э́дзі Р́ама (4 ліпеня 1963, Тырана) — албанскі палітык, баскетбаліст, артыст і мастак. Міністр культуры і спорту ў 1998—2000 гг. Бурмістар Тыраны ў 2000—2011 гг. Кіраўнік Сацыялістычнай партыі Албаніі з кастрычніка 2005. Пасля пераможных для яго партыі парламенцкіх выбараў у 2013 годзе вылучаны на прэм’ера Албаніі, 15 верасня 2013 года заняў гэту пасаду.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Мастацтва
[правіць | правіць зыходнік]Паводле адукацыі і прафесіі артыст і мастак. Напачатку 1990-х займаў пасаду прафесара мастацтва ў Албанскай Акадэміі мастацтва. У 1995 з’ехаў на вучобу ў Парыж. У 1997 падчас наведвання радзімы быў моцна збіты групай зламыснікаў[3].
Як прафесар Рама выдаў дзве кніжкі. Яго мастацкія працы былі прэзентаваны на шматлікіх выстаўках у краіне і за граніцай[4].
Удзел у палітыцы
[правіць | правіць зыходнік]У 1998 Рама вярнуўся з Парыжу ў Албанію на пахаванне бацькі, вядомага разьбяра. У Францыю больш не вярнуўся, бо прэм’ер Фатас Нана прапанаваў яму ў сваім кабінеце пасаду міністра культуры, моладзі і спорту, якую Рама займаў да 2000 года. Аднак сябрам Сацыялістычнай партыі Албаніі тады ён не стаў[3].
У кастрычніку 2000 прымаў удзел у мясцовых выбарах на пасаду бурмістра Тыраны як незалежны кандыдат, за падтрымкай Сацыялістычнай партыі Албаніі. Выйграў выбары, здабыўшы 55 % галасоў[4]. 13 кастрычніка 2003 быў пераабраны дзякуючы 61 % галасоў. У выбарах 18 лютага 2007 Рама трэці раз здабыў перамогу на пасаду бурмістра сталіцы[3].
Як бурмістар Тыраны вызначыўся ў змене выгляду і забудовы гораду. Ліквідаваў нелегальныя пабудовы ў межах сталіцы, паводле яго прапановы перафарбавалі фасады мноства будынкаў у характэрныя, яркія і рознакаляровыя колеры. Распрацаваў праект Хрыстос і Зеляніна, які надаў зеляніны і стварыў новую інфраструктуру гораду. У выніку гэтага плану з’явіліся амаль 97 тысяч м² новых паркаў. За сваю дзейнасць атрымаў у 2004 годзе тытул World Mayor 2004, а ў 2005 апынуўся ў спісе European Heroes 2005 часопіса Time[3][4].
У кастрычніку 2003 Рама стаў сябрам Сацыялістычнай партыі Албаніі. 9 кастрычніка 2005, пасля паражэння на выбарах, замяніў Фатаса Нана на пасадзе кіраўніка партыі[3]. 10 верасня 2013 атрымаў ад прэзідэнта Албаніі Буяра Нішані прапанову стварыць і ўзначаліць новы ўрад. Праз пяць дзён быў прызначаны на пасаду[5].
Зноскі
- ↑ https://www.dailymotion.com/video/x3n1o6l
- ↑ https://peqini.com/linda-xhillari-basha-gruaja-e-edi-rames-foto/
- ↑ а б в г д Edi Rama European Stability Initiative.
- ↑ а б в Edi Rama, Mayor of Tirana World Mayor
- ↑ Albania names Socialists’ Edi Rama as new prime minister Архівавана 10 верасня 2013. The Washington Post
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Эдзі Рама