Шаблон:Падзеі 10 красавіка
Выгляд
- 1660: Дзісенскі замак заняты войскамі ВКЛ.
- 1710: У Англіі ўступіў у сілу першы ў свеце закон аб аўтарскім праве, прыняты ў 1709 годзе.
- 1762: Шклоў атрымаў герб (на выяве).
- 1912: «Тытанік» выйшаў з саўтгемптанскага порта ў сваё першае і апошняе плаванне.
- 1940: Ісландыя атрымала незалежнасць ад Даніі.
- 1941: На тэрыторыі акупаванай Югаславіі створана марыянетачная Незалежная Дзяржава Харватыя начале з Антэ Павелічам.
- 1953: 2-м Генеральным сакратаром ААН абраны Даг Хамаршэльд.
- 1972: Падпісана міжнародная Канвенцыя аб забароне біялагічнай зброі.
- 1998: Адбыўся ўстаноўчы з’езд рэспубліканскага таварыства «Ахова птушак Беларусі» (цяпер ГА «Ахова птушак Бацькаўшчыны»).
- 2010: У выніку авіякатастрофы пад Смаленскам загінулі Прэзідэнт Польшчы Лех Качыньскі, шэраг членаў урада, Сената, дэпутатаў Сейма, ваенных, рэлігійных дзеячаў.