Даўжыня да 3,5 см. Цела ўкрыта густымі доўгімі валаскамі, з чорнымі, белымі, ярка-рыжымі палосамі. Маюць 2 пары перапончатых крылаў з ячэістым жылкаваннем. Ротавыя органы ў выглядзе хабатка грыэуча-ліжучага тыпу. Развіта джала і ядавітыя залозы. Маюць прыстасаванне для збору пылку. Адметныя рысы гэтага роду наступныя: заднія галёнкі самкі звонку бліскучыя, паліраваныя, злёгку ўціснутыя, па краях з доўгімі валасінкамі, якія ўтвараюць зборны апарат, так званы «кошык»; шосты сцярніт брушка самкі не сплошчаны па баках; брушка не падагнутае на вяршыні; геніталіі самца моцна хіцінізаныя, цёмныя.
Каля 300 відаў чмялёў жывуць у Паўночнай Еўразіі, Паўночнай Амерыцы, паўночнай Афрыцы, Аўстраліі. Жывуць пераважна ў лясах і гарах. На Беларусі больш за 30 відаў.
Жывуць сем’ямі (100—200, зрэдку да 500 асобін), якія складаюцца з адной або некалькіх плодных самак (матак), самцоў і бясплодных самак (рабочых). Сем’і закладваюцца вясной. Гнёзды робяць з травы, моху, галінак і інш. на паверхні зямлі, у норах грызуноў, драўляных пабудовах, звычайна шарападобныя, з адным выхадам. Самка з сумесі воску і пылку будуе ячэйку для мёду. Лічынак кормяць пылком і нектарам у агульнай ячэйцы (асаблівасць чмялёў). Кожная лічынка будуе перад акукліваннем асобны кокан. З кукалак вылупліваюцца рабочыя асобіны, якія робяць новыя ячэйкі і гадуюць расплод, з якога ў канцы лета выводзяцца самкі і самцы. Увосень маладыя палаваспелыя асобіны пакідаюць гняздо і спароўваюцца. Пасля апладнення маладыя самцы і рабочыя асобіны гінуць. Аллодненыя самкі зімуюць, вясной будуюць гнёчды і закладваюць новыя сем’і.
Кормяцца нектарам і пылком многіх раслін. Апыляльнікі некаторых бабовых.