Чарнігаўская вобласць
Чарнігаўская вобласць | |||||
---|---|---|---|---|---|
Чернігівська область | |||||
|
|||||
Краіна | |||||
Уваходзіць у |
|
||||
Адміністрацыйны цэнтр | Чарнігаў | ||||
Дата ўтварэння | 15 кастрычніка 1932 | ||||
Кіраўнік | Вячаслаў Чавус[d] | ||||
Насельніцтва |
|
||||
Плошча | 31,865 км² | ||||
Вышыня над узроўнем мора |
223 м | ||||
Часавы пояс | UTC+2, UTC+03:00 і DAZD | ||||
Код ISO 3166-2 | UA-74 | ||||
Тэлефонны код | 46 | ||||
Паштовыя індэксы | 14000–14999, 15000–15999, 16000–16999 і 17000–17999 | ||||
Код аўтам. нумароў | CB | ||||
Афіцыйны сайт | |||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Чарнігаўская вобласць (укр.: Чернігівська область) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка Украіны. Створана 15 кастрычніка 1932 года.
У складзе вобласці 57 тэрытарыяльных грамад[2].
Геаграфічныя звесткі
[правіць | правіць зыходнік]Месцазнаходжанне
[правіць | правіць зыходнік]Размешчаная на поўначы Украіны. На тэрыторыі вобласці, каля вёскі Пятроўкі, знаходзіцца крайні паўночны пункт Украіны. На ўсходзе мяжуе з Сумской вобласцю, на поўдні — з Палтаўскай вобласцю, на захадзе — з Кіеўскай вобласцю. На поўначы мяжуе з Беларуссю.
Клімат
[правіць | правіць зыходнік]Клімат умерана-кантынентальны. Сярэднія тэмпературы ліпеня +18,4° — +19,9° С, студзеня — −6° — −8° С. Сярэднегадавая колькасць ападкаў складае 500—600 мм. Працягласць вегетацыйнага перыяду — 150—160 дзён у год.
Рэльеф
[правіць | правіць зыходнік]Амаль уся тэрыторыя вобласці ўваходзіць у склад Прыдняпроўскай нізіны, толькі невялікая частка на паўночным усходзе — у склад Сярэдняга ўзвышша. Паверхня ўяўляе сабой палога-хвалістую раўніну, якая мае агульны ўхіл з паўночнага ўсходу на паўднёвы захад.
Карысныя выкапні
[правіць | правіць зыходнік]Карысныя выкапні Чарнігаўшчыны — нафта, торф, фасфарыты, крэйда, вапна, каалін.
Водныя аб’екты
[правіць | правіць зыходнік]Па тэрыторыі вобласці цячэ 1200 рэчак агульнай даўжынёй каля 8,5 тыс. км. Найбольшыя рэкі — Дняпро, Дзясна з прытокамі Сейм, Асцёр, Сноў, Убедзь, на поўдні — Удай.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Засяленне тэрыторыі Чарнігаўшчыны пачалося яшчэ ў эпоху палеаліту — каля 100 тысяч гадоў таму. У IX стагоддзі Чарнігаўска-Северская зямля ўвайшла ў склад Кіеўскай Русі як асобнае Чарнігаўскага княства.
Пасля заваявання тэрыторыі сучаснай Чарнігаўскай вобласці манголамі ў ХІІІ стагоддзі за ўладанне зямлёй вяліся працяглыя войны паміж Вялікім Княствам Літоўскім і Маскоўскім дзяржавай, а з ХVІ стагоддзя — Рэччу Паспалітай і Маскоўскай дзяржавай. У 1649—1764 гадах Чарнігаўшчына ў складзе некалькіх палкоў уваходзіла ў казацкую дзяржаву, Гетманшчыну. Пасля ліквідацыі Гетманшчыны Расійскай імперыяй у 1796 годзе была створаная Маларасійская губерня з цэнтрам у Чарнігаве. Чарнігаўская вобласць была ўтвораная 15 кастрычніка 1932 года ў межах УССР.
Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел
[правіць | правіць зыходнік]У складзе вобласці 22 адміністрацыйна-тэрытарыяльныя раёны, 15 гарадоў, з якіх 3 — абласнога значэння, 30 пасёлкаў гарадскога тыпу, 60 пасёлкаў, 1429 сёл.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Чарнігаўская вобласць
- Сайт Чарнігаўскай абласной адміністрацыі Архівавана 9 студзеня 2016.