Перайсці да зместу

Чайка марская

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Марская чайка
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Larus marinus Linnaeus, 1758

Арэал

выява

Ахоўны статус

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  176815
NCBI  8912
EOL  1049577
FW  373629

Марская чайка (Larus marinus) — від птушак з сямейства чайкавых (Laridae).

Марская чайка можа дасягаць даўжыні 75 см і з’яўляецца самым буйным відам чаек. Яна важыць да 2 кг, а размах яе крылаў — каля 170 см. Яе апярэнне афарбавана ў белы колер, за выключэннем верхняга боку крылаў — ён чорны. Магутная жоўтая дзюба на кончыку з ніжняга боку чырвонага колеру. Афарбоўка лапак бледна-ружовая. У птушанят апярэнне бурае і становіцца белым, як у дарослых, толькі па заканчэнні чатырох гадоў. У палёце марская чайка можа дасягаць хуткасці да 110 км/г. У яе няма натуральных ворагаў. Працягласць жыцця складае да 23 гадоў.

Марская чайка жыве на ўзбярэжжах паўночнай часткі Атлантычнага акіяна і ў Цэнтральнай Еўропе. Арэал ад Паўночнай і Заходняй Еўропы да поўдня Грэнландыі і паўночна-ўсходняй часткі Паўночнай Амерыкі. Насяляе скалістыя берагі акіянаў і мораў, скалістыя астравы рознай велічыні, рэдка на селіцца берагах плоскіх або салёных балот, на тэрыторыях, не знішчаных чалавекам, таксама на астравах рэк і азёр і нават на адкрытых тарфяніках. Пасля гнездавання жыве ў прыбярэжнай зоне мораў, часам да 150 км ад мора, спарадычна на кантынентальных вадаёмах. Пачынае сінантрапізавацца.

Паўночныя папуляцыі пералётныя або качуючыя, паўднёвыя і нарвежскія — аселыя. Узімку некаторыя асобіны здзяйсняюць пералёт з Скандынавіі ў больш паўднёвыя краі, некаторыя зімуюць, сілкуючыся на сметніках.

Асаблівасці біялогіі

[правіць | правіць зыходнік]

Гняздуе ў калоніі (часта з іншымі відамі) або адзіночна, на скальных абрывах (радзей на плоскіх участках, напр., на тарфяніках або астраўках, пакрытых травой); у выключных выпадках — на будынках. Гняздо даволі няшчыльнае, чашападобнае, з невялікай колькасці травы; высцілка — з марскіх раслін, траў і пырніку. Верхнія краі гнязда абкладзены каменьчыкамі або рэшткамі марскіх малюскаў.

Яйкі звычайна 2-3 (часам 1-5), шырокаавальныя, светла-палева-жоўтыя, аліўкава-карычневыя, зеленаватыя або зеленавата-гліністыя з папялістымі або блакітна-шэрымі глыбокімі і карычнева-аліўкавымі ці чорна-карычневымі паверхневымі плямамі.

  • Птушкі Еўропы: Палявы вызначальнік / пад рэд. М. Нікіфарава. — Варшава: Навуковае выдавецтва ПНВ, 2000.