Перайсці да зместу

Цярнопаль

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Горад
Цярнопаль
укр.: Тернопіль
Герб[d] Сцяг[d]
Герб[d] Сцяг[d]
Краіна
Вобласць
Раён
Цярнопальскі раён[d]
Абшчына
Каардынаты
Мэр
Заснаваны
1540
Першая згадка
15 красавіка 1540
Плошча
Вышыня цэнтра
320 м
Водныя аб’екты
Насельніцтва
Часавы пояс
Тэлефонны код
0352
Паштовыя індэксы
46000 - 46499
КААТУУ
6110100000
Афіцыйны сайт
rada.te.ua (укр.)
Цярнопаль на карце Украіны ±
Цярнопаль (Украіна)
Цярнопаль
Цярнопаль (Цярнопальская вобласць)
Цярнопаль

Цярнопаль, або Тэрнопіль[4] (укр.: Тернопіль), да 1944 года — Тарнопаль (укр.: Тарнополь) — горад ва Украіне, палітыка-адміністрацыйны, эканамічны і культурны цэнтр Цярнопальскай вобласці. Адзін з найбуйнейшых гарадоў гістарычных зямель Галіцыі і Падолля. Плошча — 86 км². Насельніцтва — 225 286 чалавек (2022).

Размешчаны на рацэ Серат. Знаходзіцца ў цэнтры Заходняй Украіны, на перасячэнні важных аўтамабільных і чыгуначных шляхоў. Міжнародны аэрапорт «Тэрнопіль» размешчаны за 3 км на ўсход ад горада.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Горад заснаваны ў 1540 годзе Янам Аморам Тарноўскім. Да 1569 года ў складзе Церабаўлянскага староства (пазней павета) Рускага ваяводства Каралеўства Польскага. У 1569—1772 гадах у складзе Рэчы Паспалітай — Церабаўлянскі павет Галіцкай зямлі Рускага ваяводства; у 1772—1810, 1815—1867 — цэнтр Цярнопальскай акругі ў складзе Галіцка-Уладзімірскага каралеўства, 1810—1815 — Цярнопальскай губерні Расійскай імперыі, 1854—1939 — адміністрацыйны цэнтр Цярнопальскай акругі ў складзе розных дзяржаў: Аўстрыйскай імперыі, Аўстра-Венгрыя, ЗУНР, ГРСР, Польскай Рэспублікі. З 1920 г. — адміністрацыйны цэнтр ваяводства, з 1939 г. — вобласці. З канца 1918 да 2 студзеня 1919 года Тарнопаль быў сталіцай Заходнеўкраінскай Народнай Рэспублікі, а з 8 ліпеня па 21 верасня 1920 — сталіцай марыянеткавай бальшавіцкай дзяржавы — Галіцкай ССР. Падчас нацысцкай акупацыі (1 жніўня 1941 — красавік 1944) у складзе акругі Галіцыя.

Заступніцай горада лічаць Святую Тэклю. Перад Другой сусветнай вайной алтар з яе выявай знаходзіўся ў дамініканскім касцёле — цяпер сабор Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны.

Да 2018 года — цэнтр Цярнопальскага гарсавета. З 2018 года — цэнтр гарадской грамады Цярнопаля.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Па дадзеных перапісу насельніцтва Украіны (2001 г.)[5] Цярнопаль і Цярнопальская вобласць аднастайна населеныя этнічнымі ўкраінцамі. Горад Цярнопаль і Цярнопальская вобласць таксама з'яўляюцца аднароднымі украінскамоўнымі.

Фізіка-геаграфічная характарыстыка[правіць | правіць зыходнік]

Клімат у Цярнопалі ўмерана-кантынентальны, з цёплым вільготным летам і мяккай зімой. Сярэдняя тэмпература паветра вагаецца ад -3 °C у студзені да +19 °C у ліпені. Сярэднегадавая колькасць ападкаў складае 520-600 мм[6].

У фізіка-геаграфічным дачыненні горад знаходзіцца на Цярнопальскай плато, Падольскага ўзвышша. Належыць да ўмеранага пояса зоны шыракалістых лясоў.

Эканоміка[правіць | правіць зыходнік]

Цярнопаль — цэнтр лёгкай, харчовай, радыёэлектроннай і будаўнічай прамысловасці. У савецкі і ранні постсавецкі перыяд у горадзе дзейнічалі камбайнавы завод і фарфоравы завод. Таксама цяпер горад ёсць важным транспартным вузлом Украіны.

Адукацыя[правіць | правіць зыходнік]

Заходнеўкраінскі нацыянальны ўніверсітэт

У Цярнопалі дзейнічае каля 40 навучальных устаноў, больш 10 вышэйшых навучальных устаноў і іх філіялаў, у тым ліку:

Культура[правіць | правіць зыходнік]

Цярнопальскі акадэмічны абласны ўкраінскі драматычны тэатр імя Тараса Шаўчэнкі

У горадзе знаходзіцца Цярнопальскі акадэмічны абласны ўкраінскі драматычны тэатр імя Т. Г. Шаўчэнка[7], Цярнопальскі акадэмічны абласны тэатр акцёра і лялькі, Цярнопальская абласная філармонія. Таксама ў горадзе дзейнічаюць:

  • Цярнопальскі абласны краязнаўчы музей
  • Цярнопальскі абласны мастацкі музей
  • Музей палітычных зняволеных
  • Бібліятэка-музей «Літаратурнае Цярнопаль»
  • Галерэя Цярнопальскі абласной арганізацыі Нацыянальнага саюза мастакоў Украіны
  • Музей Івана Пулюя

З 2013 года пад Цярнопалем на працягу 2-4 дзён у ліпені штогод праводзіцца Міжнародны музычны фестываль пад адкрытым небам «Файне Місто»[8].

Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]

Галерэя[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. а б сайт — 1990. — С. 5.
  2. English Wikipedia community Wikipedia — 2001.
  3. http://pop-stat.mashke.org/ukraine-cities.htm
  4. Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 177-2009 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Украіны на беларускую мову»
  5. Национальный состав населения Украины (по данным переписи населения 2001 года) — Ликбез (руск.). Праверана 22 сакавіка 2024.
  6. Ternopil Climate Ternopil Temperatures Ternopil, Ukraine Weather Averages. www.climate.top. Праверана 22 сакавіка 2024.
  7. Головна | Офійійний сайт Тернопільського академічного обласного українського драматичного театру ім. Т. Г. Шевченка. (укр.). www.theatre.te.ua. Праверана 22 сакавіка 2024.
  8. ІСТОРІЯ ФЕСТИВАЛЮ ФАЙНЕ МІСТО (укр.). ФЕСТИВАЛЬ FAINE MISTO. Праверана 22 сакавіка 2024.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]