Цянь-цуй
Цянь-цуй (кіт. трад. 點翠, спр. 点翠, піньінь diǎncuì, літаральна: «усеяць зімародкам») — стыль кітайскага мастацтва з пёрамі зімародка. На працягу 2000 гадоў кітайцы выкарыстоўваюць вясёлкавыя блакітныя пёры птушак зімародка ў якасці інкрустацыі для прадметаў выяўленчага мастацтва і ўпрыгажэнняў, ад шпілек, галаўных убораў і веераў да пано і шырмаў. У той час як заходнія калекцыянеры мастацтва сканцэнтраваліся на іншых галінах кітайскага мастацтва, уключаючы фарфор, лакавыя вырабы, скульптуру, клуазанэ , шоўк і карціны, мастацтва зімародка адносна невядомае за межамі Кітая.
Пёры зімародка старанна выразаліся і наклейваліся на пазалочанае срэбра. Ствараўся эфект, падобны на перагародкавую эмаль , але ніякая эмаль не змагла параўнацца з электрычным сінім колерам. Сіні — традыцыйны любімы колер у Кітаі.
Як і ў большасці вясёлкавых, электрызуючых колераў у жывёл, такіх як крылы матылькоў з роду Morpho, інтэнсіўны колер у пёрах птушак паходзіць не ад пігментаў у самім пяры, а ад таго, як святло выгінаецца і адлюстроўваецца назад, падобна таму, як прызма разбівае белае святло на яго спектр вясёлкавых колераў. Гэтыя мікраскапічныя структуры ў пёрах называюцца фатоннымі крышталямі .
У самых дарагіх вырабах на заказ выкарыстоўваўся від зімародка з Камбоджы. Настолькі вялікі быў экспарт, каб задаволіць кітайскі попыт, што гандаль пёрамі, магчыма, быў адным з асноўных фактараў багацця Кхмерскай імперыі[1] і выкарыстоўваўся для фінансавання будаўніцтва цудоўных храмаў каля Сіемрэапа ў Камбоджы, уключаючы Ангкор-Ват. Лепшыя творы мастацтва зімародка былі зарэзерваваны для каралеўскіх асоб або высокапастаўленых кітайскіх дзяржаўных чыноўнікаў (так званых «мандарынаў »). Выкарыстанне пёраў зімародка прывяло да масавай гібелі шэрагу відаў.
Мастацтву зімародка як высокаму віду мастацтва прыйшоў канец падчас кітайскай рэвалюцыі ў 1940-х гадах. Цяпер у Кітаі яно знаходзіцца пад забаронай у сувязі са строгімі мерамі па абароне зімародкаў.
Зноскі
- ↑ Дянь-цуй. Реквием по синей птице (руск.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Kingfisher Blue: Treasures of an Ancient Chinese Art by Beverley Jackson , Ten Speed Press, 2001.