Перайсці да зместу

Цытакіны

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Цытакіны — клас невялікіх пептыдаў і бялкоў (маса каля 8-30 кДа), якія рэгулююць міжклеткавыя і міжсістэмныя ўзаемадзеянні ў арганізме: выжыванне клетак, стымуляцыю або тармажэнне іх росту, дыферэнцыраванне, функцыянальную актыўнасць і апаптоз. Менвіта цытакіны ў нармальных умовах забяспечваюць каардынацыю імуннай, эндакрыннай і нервовай сістэмы і ўдзельнічаюць ў адказе арганізма на паталагічныя ўздзеянні. Тэрмін «цытакіны» быў прапанаваны С. Коэнам у 1974 годзе[1]

Функцыі цытакінаў

[правіць | правіць зыходнік]

Цытакіны актыўныя ў вельмі нізкіх канцэнтрацыях. Іх біялагічнае дзеянне на клеткі рэалізуецца праз узаемадзеянне са спецыфічным рэцэптарам, лакалізаваным на клеткавай мембране. Сэкрэцыя цітакіна носіць кароткачасовы характар і строга рэгулюецца. Спектры біялагічнай актыўнасці розных цытакінаў часта перакрываюцца: адзін і той жа працэс можа стымулявацца ў клетцы адразу некалькімі цытакінамі. У многіх выпадках назіраецца сінэргізм дзеянняў.

Цытакіны — антыген неспецыфічныя фактары. Таму дыягностыка інфекцыйных, аўтаіммунных і алергічных захворванняў з дапамогай вызначэння ўзроўню цітакінаў немагчыма. Але вызначэнне канцэнтрацыі гэтых рэчываў у крыві дае інфармацыю аб функцыянальнай актыўнасці розных відаў клетак адказных за імунітэт, аб ступені выяўленасці запаленчага працэсу, ці пераходзе яго на сістэмны ўзровень.

Усе цыітакіны, а іх вядома больш за 30, па структурных асаблівасцях і біялагічным дзеянні дзеляць на некалькі самастойных груп. Па механізму дзеяння вылучаюць наступныя группы:

  • супрацьзапаленчыя, якія забяспечваюць мабілізацыю запаленчага адказу, напрыклад, інтэрлейкіны 1,2,6,8, TNF, інтэрферон γ
  • супрацьзапаленчыя, якія абмяжоўваюць развіццё запалення, напрыклад, інтэрлейкіны 4,10, TGFβ
  • рэгулятары клеткавага і гумаральнага імунітэту — натуральныя або спецыфічныя, якія маюць уласныя эфектарныя функцыі (супрацьвірусныя, цытатаксічныя).

Зноскі

  1. Cohen S. Similarities of T cell function in cell-mediated immunity and antibody production//Cell Immunol/1974. — 12: 150—159.