Перайсці да зместу

Цыклатрон

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сучасны цыклатрон, які выкарыстоўваецца для радыяцыйнай тэрапіі

Цыклатрон (ад грэч. κύκλος — круг + элек(трон)) — цыклічны рэзанансны паскаральнік цяжкіх зараджаных часціц (пратонаў, іонаў), у якім кіроўнае магнітнае поле і частата паскаральнага напружання пастаянныя ў часе. Часціцы ў цыклатроне рухаюцца па плоскай спіралі, якая разгартваецца, пры гэтым часціцы могуць паскарацца да нерэлятывісцкіх энергій.