Царква Усіх Святых (Ліда)
Выгляд
Праваслаўны храм | |
Царква Усіх Святых | |
---|---|
53°53′02″ пн. ш. 25°18′06″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Горад | Ліда |
Канфесія | Праваслаўе |
Епархія | Лідская |
Благачынне | Лідскае |
Архітэктар | Леанід Васільевіч Макарэвіч |
Будаўніцтва | 1990—2006 гады |
Стан | дзейнічае |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Царква Усіх Святых — мураваны праваслаўны храм у горадзе Лідзе Гродзенскай вобласці. Знаходзіцца ў цэнтры горада на вуліцы Астроўскага, 5.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Пабудавана ў 2006 годзе з цэглы. Праектныя працы выканаў заслужаны архітэктар Рэспублікі Беларусь Леанід Васільевіч Макарэвіч.
Архітэктура
[правіць | правіць зыходнік]Вырашана цэнтрычным кубападобным аб’ёмам, завершаным па цэнтры цыліндрычным светлавым барабанам з цыбулепадобным купалам, па вуглах — цыбулепадобнымі галоўкамі на цыліндрычных шыях. На алтарным фасадзе выступаюць 3 паўкруглыя апсіды. Архітэктурная выразнасць дасягаецца інтэнсіўнай крапоўкай фасадаў вертыкальна цягнутымі лапаткамі, якія вылучаюць арачныя праслы і вузкія высокія арачныя аконныя праёмы[1].
Зноскі
- ↑ Царква ў гонар Усіх Святых Архівавана 18 лістапада 2022.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Царква Усіх Святых (Ліда) на сайце Глобус Беларусі (руск.)