Перайсці да зместу

Хорас Грылі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Хорас Грылі
англ.: Horace Greeley
Дата нараджэння 3 лютага 1811(1811-02-03)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 29 лістапада 1872(1872-11-29)[1][2][…] (61 год)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства
Веравызнанне universalism[d]
Партыя
Род дзейнасці журналіст, палітык, выдавец, рэдактар, бізнесмен, пісьменнік, рэдактар, абаліцыяніст
Бацька Zaccheus Greeley[d]
Жонка Mary Cheney Greeley[d]
Дзеці Gabrielle Greeley Clendenin[d]
Аўтограф Аўтограф
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Хорас Грылі (англ.: Horace Greeley; 3 лютага 1811(1811-02-03)[1][2][…], Amherst[d], Нью-Гэмпшыр29 лістапада 1872(1872-11-29)[1][2][…], Pleasantville[d], штат Нью-Ёрк[3]) — амерыканскі журналіст, палітычны дзеяч, сумесны кандыдат ад Ліберальна-рэспубліканскай і Дэмакратычнай партый на прэзідэнцкіх выбарах 1872 года.

Нарадзіўся ў сям’і небагатых фермераў, з 1831 года жыў у Нью-Ёрку, дзе ў 1834 годзе пачаў выдаваць газету New Yorker. З 1838 года таксама выдаваў газету партыі вігаў Jeffersonian, а з 1840 года газету Log Cabin, папулярнасць якой спрыяла перамозе кандыдата ад партыі амерыканскіх вігаў Уільяма Гарысана на прэзідэнцкіх выбарах. У 1841 годзе газеты Грылі былі аб’яднаны ў New York Tribune, рэдактарам якой ён заставаўся да канца сваіх дзён.

Грылі адрозніваўся радыкальнымі поглядамі, падтрымліваючы ўтапічны сацыялізм у духу Шарля Фур’е і амерыканскага сацыяліста Альберта Брысбена, адмену рабаўладання, аграрныя рэформы (у тым ліку закон аб гомстэдах), асваенне Захаду (13 ліпеня 1865 года ў яго рэдактарскай калонцы з’явілася фраза, якая стала знакамітай: Go West, young man, go West and grow up with the country — Ідзі на захад, малады чалавек, Ідзі на захад і расці разам са сваёй краінай); ён быў праціўнікам буйнога капіталу, выступаючы супраць манаполій і перадачы зямлі ва ўласнасць уладальнікаў чыгунак, падтрымліваў павышэнне тарыфаў. З 1851 па 1862 год у яго газеце супрацоўнічалі Карл Маркс і Фрыдрых Энгельс.

Грылі быў яркай асобай, вядомай сваім эксцэнтрычнымі паводзінамі; ён заўсёды насіў з сабой парасон і нават у самае гарачае надвор’е апранаў паліто, захапляўся спірытызмам і фрэналогіяй.

З 4 снежня 1848 па 3 сакавіка 1849 грылі засядаў у Кангрэсе.

Пасля 1854 года ўзнікла Рэспубліканская партыя, New York Tribune стала яе неафіцыйным органам (і выконвала гэтую ролю яшчэ шмат дзесяцігоддзяў); Грылі па-ранейшаму адрозніваўся радыкалізмам, сцвярджаючы, што ў краіне існуе змова рабаўладальнікаў, накіраваная супраць прагрэсіўных сіл, пасля пачатку Грамадзянскай вайны заклікаў урад як мага хутчэй афіцыйна абвясціць адмену рабства, але ў 1863—1864 перайшоў на больш кампрамісныя пазіцыі, падтрымліваючы ідэю міру з Канфедэрацыя.

Пасля вайны Грылі ў асноўным знаходзіўся ў радыкальна-рэспубліканскай апазіцыі прэзідэнту Эндру Джонсану, але яго папулярнасць сярод радыкальных рэспубліканцаў упала пасля таго, як у 1867 годзе ён унёс заклад для вызвалення экс-прэзідэнта Канфедэрацыі Джэферсана Дэвіса.

Прэзідэнцкія выбары

[правіць | правіць зыходнік]

У 1868 годзе Грылі падтрымаў кандыдатуру рэспубліканца Уліса Гранта, але неўзабаве перайшоў у лік яго крытыкаў, канчаткова парваў з радыкаламі і ў 1872 годзе ўступіў у Ліберальна-Рэспубліканскую партыю, якая адкалолася ад рэспубліканцаў. Нечакана для ўсіх, ён быў зацверджаны ліберальнымі рэспубліканцамі кандыдатам у прэзідэнты і падтрыманы Дэмакратычнай партыяй, якая не хацела распыляць наладжаны супраць Гранта электарат.

На малюнку Наста Грылі цісне руку забойцам чарнаскурых з Джорджыі.

Цяпер Грылі выступаў за больш хуткае згортванне Рэканструкцыі і вывад войскаў з паўднёвых штатаў. Стала зразумела, што ён няўдалы кандыдат; пасля 1848 яму ні разу не атрымоўвалася перамагчы на выбарах, рэзкая змена поглядаў зрабіла яму рэпутацыю перабежчыка і чалавека, не годнага даверу; прыхільнікі Гранта малявалі яго дзіваком. Асабліва вызначыўся ў высмейванні Грылі вядомы карыкатурыст Томас Наст.

Нягледзячы на аб’яднанне праціўнікаў Гранта, Грылі атрымаў толькі 43,8 % галасоў, ён перамог у 6 штатах, што павінна было даць яму 66 галасоў выбаршчыкаў. Незадоўга да выбараў памерла жонка Грылі, з-за чаго ён запаў у вар’яцтва і памёр неўзабаве пасля выбараў (але да галасавання выбаршчыкаў). 3 выбаршчыкі з Джорджыі усё ж прагаласавалі за Грылі (але іх галасы былі дыскваліфікаваныя кангрэсам, па іншых крыніцах, іх бюлетэні засталіся пустымі), галасы астатніх падзяліліся паміж 4 прадстаўнікамі дэмакратычнай і Ліберальна-Рэспубліканскай партый. Яшчэ больш было названа кандыдатаў у віцэ-прэзідэнты — 8 (нягледзячы на тое, што балатаваўся ў пары з Грылі кандыдат у віцэ-прэзідэнты Бенджамін Браўн застаўся жывы).

Імем Грылі названа плошча ў Нью-Ёрку. Побач з ёй, у скверы, усталяваны помнік.

Вобраз Хараса Грылі ў кіно

[правіць | правіць зыходнік]
  1. а б в г Horace Greeley // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б в г University of Toronto, Laval University HORACE GREELEY // Dictionary of Canadian Biography, Dictionnaire biographique du Canada / G. Brown, D. Hayne, F. Halpenny et al. — UTP, Presses de l'Université Laval, 1959. — ISSN 0420-0446; 0070-4717 Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. а б Deutsche Nationalbibliothek Record #118697331 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 24 студзеня 2024.
  • Cross, Coy F., II. Go West Young Man! Horace Greeley’s Vision for America. U. of Mexico Press, 1995. 165 pp. online edition
  • Downey, Matthew T. «Horace Greeley and the Politicians: The Liberal Republican Convention in 1872,» The Journal of American History, Vol. 53, No. 4. (March, 1967), pp. 727-750. in JSTOR
  • Durante, Dianne, Outdoor Monuments of Manhattan: A Historical Guide (New York University Press, 2007): discussion of Greeley and the 2 memorials to him in New York.
  • Lunde, Erik S. Horace Greeley (Twayne’s United States Authors Series, no. 413.) Twayne, 1981. 138 pp.
  • Lunde, Erik S. «The Ambiguity of the National Idea: the Presidential Campaign of 1872» Canadian Review of Studies in Nationalism 1978 5(1): 1-23. ISSN 0317-7904
  • McDougall, Walter A. Throes of Democracy: The American Civil War Era, 1829—1877 (Harper Collins, 2008)
  • Allan Nevins Horace Greeley(англ.) // Dictionary of American Biography. — 1931. — Vol. 7. — P. 528−534.
  • Parrington, Vernon L. Main Currents in American Thought (1927), II, pp. 247-57. online edition
  • Robbins, Roy M., «Horace Greeley: Land Reform and Unemployment, 1837—1862,» Архіўная копія ад 6 верасня 2006 на Wayback Machine Agricultural History, VII, 18 (January, 1933).
  • Rourke, Constance Mayfield ; Trumpets of Jubilee: Henry Ward Beecher, Harriet Beecher Stowe, Lyman Beecher, Horace Greeley, P.T. Barnum (1927). online edition Архівавана 17 студзеня 2011. Архіўная копія ад 17 сакавіка 2011 на Wayback Machine
  • Schulze, Suzanne. Horace Greeley: A Bio-Bibliography. Greenwood, 1992. 240 pp.
  • Seitz, Don C. Horace Greeley: Founder of the New York Tribune (1926) online edition Архивная копия от 24 мая 2012 на Wayback Machine
  • Glyndon G. Van Deusen. Horace Greeley (англ.). — Philadelphia: University of Pensilvania Press, 1953. — 448 p. — ISBN 53-9551.
  • Glyndon G. Van Deusen. Horace Greeley (англ.). — Philadelphia: University of Pensilvania Press, 2015. — 472 p. — (Anniversary Collection). — ISBN 9781512819106.
  • Weisberger, Bernard A. «Horace Greeley: Reformer as Republican» . Civil War History 1977 23(1): 5-25. ISSN 0009-8078
  • Robert C. Williams. Horace Greeley: Champion of American Freedom (2006)
  • Lauren Keach Lessing. Presiding Divinities (англ.). — Indiana University, 2006.