Перайсці да зместу

Херы мет дэ Блес

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Херы мет дэ Блес
Фатаграфія
Дата нараджэння 1480, 1510-я ці каля 1510[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 1555
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці мастак
Жанр пейзаж[1]
Уплыў на Frans Mostaert[d][3]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Херы мет дэ Блес (нідэрл.: Herri met de Bles, 1500/1510, Бувінь-сюр-Мёз — каля 1555) — фламандскі мастак, разам з Іахімам Пацінірам адзін з заснавальнікаў еўрапейскага пейзажнага жывапісу.

Пра жыццё мастака захавалася вельмі мала дакладных звестак. У прыватнасці, невядома нават яго ўласнае імя: мянушку «мет дэ Блес» (літар. «з белай плямай») ён, верагодна, атрымаў ад белай пасмы ў валасах. Ён таксама насіў італьянскую мянушку Чывета (італ.: Civetta) — «сава» — бо яго манаграмай, якую ён выкарыстоўваў як подпіс да сваіх карцін, была маленькая фігурка савы. Большую частку кар’еры Херы мет дэ Блес правёў у Антверпене. Верагодна, ён быў пляменнікам Іахіма Пацініра, і сапраўднае імя мастака — Херы дэ Пацінір (нідэрл.: Herry de Patinir), пра якога ёсць звесткі, што ён у 1535 годзе ўступіў у антверпенскую гільдыю святога Лукі. Херы мет дэ Блеса таксама прылічаюць да групы паўднёва-нідэрландскіх мастакоў — паслядоўнікаў Іераніма Босха, разам з Янам Мандэйнам, Янам Веленсам дэ Кокам і Пітэрам Юйсам. Гэтыя майстры працягвалі традыцыі фантастычнага жывапісу Босха, і іх творчасць часам завецца «паўночным маньерызмам» (у адрозненне ад маньерызму італьянскага). Па адных дадзеных, мастак памёр у Антверпене, па іншых — у Ферары, пры двары герцага дэль Эстэ. Невядомы ні год яго смерці, ні сам факт, ці бываў ён калі-небудзь у Італіі.

  1. а б в ECARTICO Праверана 3 верасня 2023.
  2. artist list of the National Museum of Sweden — 2016. Праверана 28 лютага 2016.
  3. ECARTICO Праверана 28 лістапада 2023.