Хадысе
Хадысе | |
---|---|
турэцк.: Hadise Açıkgöz | |
Асноўная інфармацыя | |
Дата нараджэння | 22 кастрычніка 1985 (39 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Краіна | |
Музычная дзейнасць | |
Прафесіі | спявачка, аўтарка-кампазітар, кампазітарка, аўтар-выканаўца |
Інструменты | вакал |
Жанры | рытм-н-блюз, поп-музыка і сучасны рытм-н-блюз[d] |
hadise.com (англ.) | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Хадысе Ачыкгез (турэцк.: Hadise Açıkgöz; нар. 22 кастрычніка 1985, Мол, правінцыя Антверпен, Бельгія) — турэцка-бельгійская спявачка лезгіна-кумыкскага паходжання, якая выступае ў стылі R&B. У асноўным вядомая як Хадысе.
Таксама Хадысе прадстаўляла Турцыю на Еўрабачанні-2009 у Маскве з песняй Düm Tek Tek, дзе заняла 4-е месца.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Дзяцінства і пачатак кар’еры
[правіць | правіць зыходнік]Хадысе нарадзілася 22 кастрычніка 1985 года ў горадзе Мол правінцыі Антвэрпэн у сям’і лезгіна і кумычкі, якія эмігравалі ў Бельгію з турэцкага горада Сіваса. У яе ёсць дзве сястры і брат. Імя Хадысе ў перакладзе з турэцкага азначае «выпадак» або «ўзнікненне» [1], прозвішча Ачыкгёз — «праніклівае» або «асцярожнае» [2] .
У дзяцінстве, апроч яе захаплення конным спортам, яна пачала браць урокі ў музычнай школе. Нягледзячы на тое, што Хадысе з ранняга ўзросту хацела быць спявачкай, прафесійна займацца музыкай яна пачала толькі ў 17 гадоў. Пасля таго, як Хадысе скончыла ў 2003 годзе школу Koninklijk Atheneum у Моле, атрымаўшы спецыяльнасць «эканоміка і сучасныя мовы», яна працягнула адукацыю ў вышэйшай школе Provenciale Hogeschool Limburg у Хасельце. Скончыла яе ў 2006 годзе. Хадысе размаўляе на пяці мовах: турэцкай, галандскай, англійскай, французскай і нямецкай. Веданне моў яна прадэманстравала на шоу «Ibo» 20 чэрвеня 2008 года.
У 2002 годзе Хадысе перамагла на конкурсе прыгажосці, атрымаўшы тытул «Міс Мол», але адмовілася ад мадэльнай кар’еры на карысць кар’еры спявачкі. У 2003 годзе Хадысе прыняла ўдзел у шоў «Ідал» (у Расіі «Стаць зоркай»). Нягледзячы на тое, што Хадысе была далёкая ад перамогі — не ўвайшла ў фінальную дзясятку — яе ўсё ж заўважылі і прапанавалі падпісаць кантракт на запіс дэбютнага альбома.
Sweat (2005—2006)
[правіць | правіць зыходнік]Неўзабаве пасля свайго з’яўлення на шоў «Ідал» Хадысе атрымала прапанову ад мэнэджара 2Brains Entertainment Group Ёхана Хендрыкса запісаць першы альбом. У 1 лістапада 2004 года выйшаў дэбютны сінгл Sweat, які дасягнуў 19 пазіцыі ў чарце Ultratop 50. Спачатку Хадысе выпусціла сінглы Stir me up (6 мая 2005 года) — які атрымаў папулярнасць і ў Бельгіі, і ў Турцыі — і Milk Chocolate Girl (9 верасня 2005 года), які дасягнуў нумара 13 у чарце Ultratop 50. На песню Stir me up быў зняты першы кліп.
Праз год пасля рэлізу першага сінгла, 3 лістапада 2005 года, Хадысе выпусціла дэбютны альбом Sweat. Прадзюсары Іў Гайлард і Серж Рамаекерс вызначылі яго стыль як урбан-поп з уплывам джаза, соўла, фанка і ўсходняй музыкі. У якасці бонуса на альбоме была размешчана песня «Sakin Gitme». Яна была перакладзена на англійскую мову як «When ya Breathing On Me».
Хадысе пачала працу над другім альбомам у снежні 2007 года . Альбом выйшаў у шматлікіх краінах, уключаючы Бельгію, Турцыю, Францыю і Італію . У падтрымку альбома быў выпушчаны сінгл «A Good Kiss» у кастрычніку 2007 года. Ён атрымаў вялікую папулярнасць у Турцыі. Песня «A Good Kiss» была перакладзена на турэцкую мову і выканана Сезен Аксу, стаўшы адной з самых папулярных песень у клубах за 2008 год . Таксама Хадысе выпусціла сінглы «My body» і «My Man and the Devil on His Shoulder»[3] .
У дзяцінстве, акрамя яе захаплення конным спортам, яна пачала браць урокі ў музычнай школе. Нягледзячы на тое, што Хадысе з ранняга ўзросту хацела быць спявачкай, прафесійна займацца музыкай яна пачала толькі ў 17 гадоў. Пасля таго, як Хадысе скончыла ў 2003 годзе школу Koninklijk Atheneum ў Моле, атрымаўшы спецыяльнасць «эканоміка і сучасныя мовы», яна працягнула адукацыю ў Вышэйшай школе Provenciale Hogeschool Limburg ў Хасельтэ. Скончыла яе ў 2006 годзе. Хадысе размаўляе на пяці мовах: турэцкай, галандскай, англійскай, французскай і нямецкай. Веданне моў яна прадэманстравала на шоў «Ibo» 20 чэрвеня 2008 года.
14 кастрычніка 2006 года Хадысе атрымала першую прэмію TMF. Яна была намінаваная ў намінацыі «Урбан» разам з Кее Стайлсам, Лекі і Брахімам. Хадысе перамагла, набраўшы 42,9 % галасоў.
Hadise (2008)
[правіць | правіць зыходнік]Хадысе пачала працу над другім альбомам у снежні 2007 года. Альбом выйшаў у шматлікіх краінах, уключаючы Бельгію, Турцыю, Францыю і Італію . У падтрымку альбома быў выпушчаны сінгл «A Good Kiss» у кастрычніку 2007 года. Ён атрымаў вялікую папулярнасць у Турцыі. Песня «A Good Kiss» была перакладзена на турэцкую мову і выканана Сезен Аксу, стаўшы адной з самых папулярных песень у клубах за 2008 год. Таксама Хадысе выпусціла сінглы «My body» і «My Man and the Devil on His Shoulder»[4] .
У тым жа годзе Хадысе разам з Роні Масусе, была прызначаная фламандскім амбасадарам Міжкультурнага Дыялогу 2008.
У канцы 2008 года Хадысе атрымала першую працу ў якасці тэлевядучай ў Бельгіі. Яна стала адзінай вядучай другога сезона шоу Х-Factor на канале Vtm.
Еўрабачанне (2009)
[правіць | правіць зыходнік]Яшчэ ў 2006 годзе Хадысе заявіла, што ніколі не возьме ўдзел у Еўрабачанні, пасля таго як яе сяброўка Кейт Раян, якая прадстаўляла Бельгію на гэтым конкурсе ў 2006 годзе не змагла прабіцца ў фінал, Але ўсё ж выказала жаданне прадстаўляць Турцыю на Еўрабачанні 2009 ў Маскве. 24 кастрычніка 2008 года генеральны дырэктар TRT Ібрахім Сахім пацвердзіў удзел Хадысе ў конкурсе.
Хадысе сама кантралявала вытворчасць песні для конкурсу. Яна мела права выбраць стыль, музыку, вершы і мову будучай кампазіцыі. Яна сказала бельгійскім газетам, што хоча прадставіць Турцыю, а не Бельгію, таму што ўжо выйграла шмат бельгійскіх узнагарод і да таго ж конкурс у Турцыі больш папулярны[5].
31 снежня 2008 года прайшла прэзентацыя песні з якой Хадысе будзе прадстаўляць Турцыю на конкурсе Еўрабачанне 2009. Гэта песня «Crazy For You» альбо «Düm Tek Tek».
У тым жа годзе Хадысе разам з Роні Масусе, была прызначаная фламандскім амбасадарам Міжкультурнага Дыялогу 2008.
15 мая 2009 года гуказапісвальная кампанія Capitol Records выпусціла ў Бельгіі трэці студыйны альбом спявачкі, які атрымаў назву Fast Life[6]. На працягу 2 тыдняў у чэрвені Fast Life утрымліваў за сабой 16-ы радок фламандскага хіт-параду.[6].
Крытыка
[правіць | правіць зыходнік]Хадысе не раз крытыкавалі за яе сэксуальны вобраз і вопратку.
Жорсткай крытыцы на тэрыторыі Турцыі падвергнулася відэа на песню «Deli oğlan». Сцэны, у якіх Хадысе ўдзельнічала разам з манекеншчыкам, турэцкія СМІ палічылі эратычнымі. Найбольш пікантныя моманты былі выразаны[7].
Выбар Хадысе ў якасці прадстаўніка Турцыі на Еўрабачанні 2009 быў вельмі супярэчліва сустрэты іншымі дзеячамі музыкі краіны[8].
Армянскае пытанне
[правіць | правіць зыходнік]2 верасня 2009 года ў сваім інтэрв’ю Show TVnet Хадысе эмацыйна падтрымала адкрыццё армяна-турэцкай мяжы і выказала жаданне стаць «голубам міру» з мэтай дапамагчы прымірэнню народаў-суседзяў. Са слоў спявачкі, Арменія і Турцыя — брацкія краіны, і мяжа паміж імі павінна быць адкрытая. Хадысе запрасіла удзельніц Еўрабачання 2009 ад Арменіі — Інгу і Ануш Аршакян прыехаць у Турцыю з канцэртам. Сумесны канцэрт турэцкай выканаўцы і армянскага дуэта выбраны не выпадкова. 14 кастрычніка 2009 года ў Турцыі прайшоў футбольны матч у рамках адборачных гульняў чэмпіянату Еўропы, які наведаў прэзідэнт Арменіі Серж Саргсян. У Турцыі і Азербайджане вельмі крытычна адгукнуліся аб інтэрв’ю Хадысе. Вядомая турэцкая газета «Hurriyet» заклікала турэцкіх грамадзян не купляць дыскі Хадысе і ігнараваць яе канцэрты.
Арганізатар канцэртаў Хадысе ў Азербайджане Нахід Эмілоглу заявіў агенцтву АПА, што больш не будзе арганізоўваць канцэрты Хадысе і што ёй лепш наогул не прыязджаць у Баку пасля інтэрв’ю Show TVnet.
Паводле інфармацыі газеты «Posta», словы спявачкі адносна Арменіі вельмі моцна ўдарылі па яе іміджы ў Турцыі. Як адзначае газета, яна дапусціла вялікі промах.
Дыскаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Альбом
[правіць | правіць зыходнік]- 2005: Sweat
- 2008: Hadise
- 2009: Fast Life
- 2009: Kahraman
- 2011: Aşk Kaç Beden Giyer?
- 2014: Tavsiye
- 2017: Şampiyon
Сінглы
[правіць | правіць зыходнік]- My Body
- Love Lost
- A Good Kiss
- Don’t Ask
- Milk Chocolate Girl
- Stir Me Up
- Sister
- Never Trust A Man
- Bad Boy
- Deli Oğlan
- Düm Tek Tek
- Evlenmeliyiz
- Kahraman
- Superman
- Aşk Kaç Beden Giyer?
- Mesajımı Almıştır O
- Visal
Чарты
[правіць | правіць зыходнік]Год | Сінгл | Чарт | Альбом | |
---|---|---|---|---|
Бельгія (Фландрыя)[9] | Турцыя | |||
2004 | «Sweat» | 19 | — | Sweat |
2005 | «Stir Me Up» | 22 | — | |
«Milk Chocolate Girl» | 13 | — | ||
2006 | «Ain’t No Love Lost» | 45 | — | |
«Bad Boy» | 22 | — | ||
2007 | «A Good Kiss» | 28 | 6 | Hadise |
2008 | «My Body» | 8 | — | |
«My Man and the Devil on His Shoulder» | 59 | — | ||
«Deli Oğlan» | — | 3 | ||
«Aşkkolik» | — | 17 | ||
2009 | «Düm Tek Tek» | 1 | — | Fast Life |
«Fast Life» | 52 | — | ||
«Evlenmeliyiz» | — | 6 | Kahraman | |
2010 | «Kahraman» | — | 18 | |
2011 | «Superman» | — | 5 | Aşk Kaç Beden Giyer? |
«Aşk Kaç Beden Giyer?» | — | — | ||
2012 | «Mesajımı Almıştır O» | — | — | |
«Biz Burdayız» | — | — | — | |
2013 | «Visal» | — | — | |
2014 | «Nerdesin Aşkım» | — | 1 | Tavsiye |
«Prenses» | — | 4 | ||
2015 | «Yaz Günü» | — | 1 | |
2016 | «Bu Aralar» | — | — |
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Год | Узнагарода | Намінацыя | Намінаваная праца | Вынік |
---|---|---|---|---|
2005 | TMF Awards | Лепшы новы артыст | Sweat (альбом) | Намінацыя |
Altın Kelebek ödülleri | Лепшая новая спявачка | Stir Me Up | Перамога | |
2006 | TMF Awards | Best Urban Act | Sweat (альбом) | Перамога |
2007 | TMF Awards | Best Urban Act | A Good Kiss | Перамога |
2008 | MTV EMA awards | Лепшы турэцкі выканаўца | Deli Oğlan | Намінацыя |
TMF Awards | Best Urban Act | My Body | Намінацыя | |
Лепшая спявачка | Hadise | Намінацыя | ||
Лепшае відэа | My Body | Намінацыя |
Зноскі
- ↑ hadise (англ.). turkishdictionary.net. Архівавана з першакрыніцы 22 сакавіка 2012. Праверана 4 лістапада 2011.
- ↑ açıkgöz (англ.). turkishdictionary.net. Архівавана з першакрыніцы 22 сакавіка 2012. Праверана 4 лістапада 2011.
- ↑ powerturk.com (тур.). Архівавана з першакрыніцы 22 сакавіка 2012. Праверана 8 студзеня 2009.
- ↑ powerturk.com (тур.). Архівавана з першакрыніцы 22 сакавіка 2012. Праверана 8 студзеня 2009.
- ↑ Ik wil voor jullie het Songfestival winnen . Архівавана з першакрыніцы 22 сакавіка 2012. Праверана 8 студзеня 2009.
- ↑ а б Hadise - Fast Life (гал.). ultratop.be. Архівавана з першакрыніцы 27 чэрвеня 2012. Праверана 27 лютага 2012.
- ↑ Hadise deli oğlan klip'i (тур.). Архівавана з першакрыніцы 19 мая 2008. Праверана 18 студзеня 2009.
- ↑ Comments about Hadise from Turkish Music World (англ.). Архівавана з першакрыніцы 28 мая 2009. Праверана 18 студзеня 2009.
- ↑ Discografie Hadise (гал.). ultratop.be. Архівавана з першакрыніцы 22 сакавіка 2012. Праверана 4 лістапада 2011.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Hadise Açıkgöz (англ.). Архівавана з першакрыніцы 22 сакавіка 2012. Праверана 8 студзеня 2009.