Перайсці да зместу

Філіял Нацыянальнага дзяржаўнага гуманітарнага ліцэя імя Якуба Коласа (Светлагорск)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Філіял Нацыянальнага дзяржаўнага гуманітарнага ліцэя імя Якуба Коласа
Заснаванне 1993
Скасавана 2001
Прычына скасавання змяненне «Палажэння аб ліцэях»
Ранейшыя назвы Філіял БГАКЦ у г. Светлагорску
Краіна
Размяшчэнне Сцяг Светлагорска г. Светлагорск
Сцяг Гомельской обл. Гомельскай вобласці
Галіна агульная сярэдняя адукацыя

Філіял Нацыянальнага дзяржаўнага гуманітарнага ліцэя імя Якуба Коласа ў г. Светлагорску — установа агульнай сярэдняй адукацыі, якая дзейнічала ў 1993—2001 гадах, першы ліцэй у Гомельскай вобласці. Да 1998 года называлася «Філіял Беларускага гуманітарнага адукацыйна-культурнага цэнтра ў г. Светлагорску» (філіял БГАКЦ у г. Светлагорску).

З’яўляўся часткай Нацыянальнага дзяржаўнага гуманітарнага ліцэя імя Якуба Коласа (да 1998 — Беларускі гуманітарны адукацыйна-культурны цэнтр, БГАКЦ), г. Мінск. Паводле дамовы паміж БГАКЦ і Светлагорскім гарадскім аддзелам адукацыі, філіял фінансаваўся з гарадскога бюджэту[1]. Адбыліся 5 выпускаў (19972001).

У 2001 гараддзел адукацыі спыніў фінансаванне, тлумачэнне — Міністэрства адукацыі не ўключыла ў новае «Палажэнне аб ліцэях» пункт пра філіялы. Выкладчыкі і навучэнцы праводзілі пікеты і інш. акцыі за захаванне ліцэйскага навучання[2]; філіял быў рэарганізаваны ў ліцэйскія класы школы № 1 Светлагорска, якія былі выпушчаны ў 20022003 гг.

Меў агульнагуманітарны ўхіл навучання: паглыблена выкладаліся беларуская і замежныя мовы, літаратура, гісторыя; шэраг курсаў па выбары: другая і трэцяя замежныя мовы, уводзіны ў логіку, псіхалогію, правазнаўства і г. д. Навучанне вялося з 8 — 9 да 11 кл. Навучэнцы — з г. Светлагорска і раёна, іншых раёнаў Гомельскай вобл. Дырэктар — Т. В. Маслюкоў, выкладчыкі — Л. І. Лазко, Я. П. Мухін, М. В. Цясёлкіна і інш.[3] Выпускнікі паступалі ў асноўным на спецыяльнасці грамадазнаўчага кірунку ў вышэйшыя навучальныя ўстановы Беларусі і інш. краін, у тым ліку ў Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Ф. Скарыны, БДУ, ЕГУ, у Каледжы аб’яднанага свету[4], ва універсітэты Гановера (Германія), Сарбоны (Парыж) і інш.[5]

Зноскі

  1. Колас, У. Г. Лёс ліцэя. — СПб.: Невский простор, 2006. — 154 с. ISBN 5-94716-086-2.
  2. Ліцэісты Светлагорску пікетуюць гарвыканкам // Хартыя'97. 2001. 17 верасня.
  3. Сонечная галактыка ў светлым горадзе // Чырвоная змена. 1999. № 89.
  4. Раманцоў, В. Амерыканскі дыплом для нашай зямлячкі // Гомельская праўда. 2004. 15 ліпеня. С. 5.(недаступная спасылка)
  5. Раманцоў, В. Нашы людзі ў Сарбоне // Ранак-плюс: светлагорская газета. 2005. № 2. С. 1, 6, 7.