Перайсці да зместу

Фуран

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Фуран
Выява хімічнай структуры
Выява малекулярнай мадэлі
Агульныя
Сістэматычнае найменне фуран
Традыцыйныя назвы фурфуран
Хім. формула C4H4O
Фізічныя ўласцівасці
Стан (ст. ум.) вадкасць
Малярная маса 68,07 г/моль
Шчыльнасць 0,936 г/см³
Тэрмічныя ўласцівасці
Тэмпература плаўлення -85,6 °C
Тэмпература кіпення 31,4 °C
Аптычныя ўласцівасці
Паказчык пераламлення 1,4214
Класіфікацыя
Рэг. нумар CAS 110-00-9
PubChem 8029
Рэг. нумар EINECS 203-727-3
SMILES
ChemSpider 7738

Фура́н — арганічнае злучэнне з формулай C4H4O. Пяцічленны гетэрацыкл з адным атамам кіслароду. Родапачынальнік вялікай групы арганічных злучэнняў, многія з якіх маюць практычнае значэнне, напрыклад фурфурол, тэтрагідрафуран, α-метылфуран (сільван).

Уяўляе сабой бескаляровую вадкасць з характэрным пахам, нагадваючым пах хлараформу. Малекулярная маса 68,07. Тэмпература плаўлення −85,65 °C. Тэмпература кіпення 31,83 °C. Шчыльнасць 0,937 г/см³ пры тэмпературы 20 °C. Добра раствараецца ў арганічных растваральніках, дрэнна раствараецца ў вадзе — утварае азеатропную сумесь (98,8 % фурану). Фуран устойлівы да ўздзеяння шчолачаў і раскладаецца кіслотамі. На паветры лёгка акісляецца.

Фуран разам з сільванам утрымліваецца ў прадуктах сухой перагонкі драўніны некаторых парод. У лабараторных умовах атрымліваюць дэкарбакісліраваннем піраслізевай кіслаты. У прамысловых умовах фуран атрымліваюць дэкарбаніліраваннем фурфуролу.

Фуран выкарыстоўваецца ў працэсах сінтэзу тэтрагідрафану, піролу, малеінавага ангідрыду, селенафену. Таксама выкарыстоўваецца ў якасці растваральніка алеяў і тлушчаў.

Шкоднае ўздзеянне

[правіць | правіць зыходнік]

Фуран — таксічнае рэчыва. Пранікаючы праз непашкоджаную скуру, шкодна ўздзейнічае на печань і цэнтральную нервовую сістэму.