Перайсці да зместу

Фрэнк Борман

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Фрэнк Фрэдэрык Борман
англ.: Frank Frederick Borman II
Партрэт
Краіна:
Воінскае званне: палкоўнік[d]
Дата нараджэння: 14 сакавіка 1928(1928-03-14) (96 гадоў)
Месца нараджэння: Гэры, штат Індыяна
Дата смерці: 7 лістапада 2023(2023-11-07)[1] (95 гадоў)
Месца смерці:
Узнагароды:
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Фрэнк Фрэдэрык Борман (англ.: Frank Frederick Borman II; нар. 14 сакавіка 1928, Гэры, штат Індыяна) — астранаўт НАСА у адстаўцы, інжынер. У якасці камандзіра экіпажа «Апалона-8», здзейсніў першы пілатуемы аблёт Месяца, стаў адным з 24 чалавек, якія даляцелі да спадарожніка Зямлі.

Прафесійная дзейнасць

[правіць | правіць зыходнік]

У 1957 годзе, застаючыся на ваеннай службе, Борман стаў дацэнтам тэрмадынамікі і механікі вадкасці ў Ваеннай акадэміі ЗША.

З пачатку 1969 па чэрвень 1986 працаваў у авіякампаніі Eastern Airlines. Пачынаў з пасады кансультанта, але ўжо ў снежні 1970 прызначаны віцэ-прэзідэнтам аператыўнай групы. З ліпеня 1974 абраны ў савет дырэктараў як выканаўчы віцэ-прэзідэнт (генеральны менеджар вытворчасці). З траўня 1975 — прэзідэнт і галоўны аперацыйны дырэктар. Са снежня 1975 — галоўны выканаўчы дырэктар. Са снежня 1976 — старшыня савета дырэктараў.

У 1986 годзе стаў віцэ-старшынёй і дырэктарам Texas Air Corp. ў Х'юстане. У 1988 годзе прызначаны кансультантам па маркетынгу кампаніі Aerospatiale General Aviation у Тэхасе і галоўным выканаўчым дырэктарам карпарацыі Patlex Corp. у Каліфорніі.

Агульны налёт да моманту залічэння ў атрад астранаўтаў складаў каля 6000 гадзін.

  1. Frank Borman, Who Led Historic Flight Around the Moon in 1968, Dies at Age 95 — 2023.