Фрыдрых Энгельс
Фрыдрых Энгельс | |
---|---|
ням.: Friedrich Engels | |
Дата нараджэння | 28 лістапада 1820[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 5 жніўня 1895[1][2][…] (74 гады) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Бацька | Фрыдрых Энгельс[d][5][4] |
Маці | Elisabeth Franziska Mauritia van Haar[d][5] |
Род дзейнасці | эканаміст, social scientist, палітычны тэарэтык, філосаф, пісьменнік, рэвалюцыянер, сацыёлаг, актывіст за права жанчын, журналіст, прадпрымальнік, гісторык, аўтар |
Навуковая сфера | філасофія |
Альма-матар |
|
Партыя | |
Член у | |
Подпіс | |
Цытаты ў Вікіцытатніку | |
Творы ў Вікікрыніцах | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Фрыдрых Энгельс (ням.: Friedrich Engels; 28 лістапада 1820, Бармэн, цяпер раён Вуперталя, Германія — 5 жніўня 1895, Лондан) — нямецкі філосаф і эканаміст.
Актыўна ўдзельнічаў у арганізацыі і дзейнасці «Саюза камуністаў», разам з К. Марксам напісаў «Маніфест Камуністычнай партыі» (1848). У 1848—1849 К. Маркс і Ф. Энгельс выдавалі ў Кёльне «Новую Рэйнскую газету», у 1849 Фрыдрых Энгельс удзельнічаў ва ўзброеным паўстанні. З 1849 жыў у Вялікабрытаніі, працаваў у гандлёвай канторы. З’яўляўся адным з кіраўнікоў 1-га Інтэрнацыянала, пасля смерці Маркса быў дарадцам еўрапейскіх сацыялістаў.
Асноўныя працы: «Становішча рабочага класа ў Англіі» (1845), «Анты-Дзюрынг» (1878), «Паходжанне сям’і, прыватнай уласнасці і дзяржавы» (1884), «Людвіг Феербах і канец класічнай нямецкай філасофіі» (1886), «Дыялектыка прыроды» (1873—1882, апублікавана ў 1925).
Зноскі
- ↑ а б Friedrich Engels // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Friedrich Engels // Nationalencyklopedin — 1999. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Энгельс Фридрих // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ а б в Catalog of the German National Library Праверана 5 верасня 2024.
- ↑ а б Pas L. v. Genealogics — 2003.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Чалавек і грамадства: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1998. ISBN 985-11-0108-7
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Фрыдрых Энгельс