Фламандскія Бегінажы
Славутасць | |
Фламандскія Бегінажы | |
---|---|
| |
51°01′51,50″ пн. ш. 4°28′25,50″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Бельгія |
Месцазнаходжанне | |
Аб’ект Сусветнай спадчыны | |
Flemish Béguinages (Фламандскія «Бегінажы») |
|
Спасылка | № 855 у спісе аб’ектаў Сусветнай спадчыны (en) |
Тып | Культурны |
Крытэрыі | ii, iii, iv |
Рэгіён | Еўропа і Паўночная Амерыка |
Уключэнне | 1998 (22-я сесія) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Фламандскія бегінажы (фр.: béguinage) — пасяленні-суполкі бягінак у Бельгіі і Нідэрландах, аб'екты са спісу Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.
У Сярэднявеччы на паўночным захадзе Еўропы з'явіліся так званыя «бягінкі» — жанчыны, якія прысвяцілі сябе Богу, але не пайшлі ў манастыр, а аддалі перавагу жыццю ў замкнёнай суполцы ў горадзе. У выніку ў гарадах стварыліся «бегінажы» — цэлыя архітэктурныя комплексы, абнесеныя сцяной. Яны складаліся з дамоў і цэркваў, садоў і плошчаў, са сваёй планіроўкай і асобым рытмам жыцця.
Спачатку бягінкамі былі ўдовы крыжаносцаў, якіх апекавалі мясцовыя ўплывовыя асобы. Жанчыны займаліся грамадскай дзейнасцю — даглядалі сірот, хворых і людзей сталага веку, займаліся рукадзеллем.
Цяпер бягінак практычна не засталося, таму ў бегінажах жывуць студэнты, мастакі, людзі сталага веку. З 80 бегінажаў, якія былі калісьці, засталося каля 30, большасць з іх знаходзіцца ў Бельгіі. Некаторыя бегінажы захавалі сваю манастырскую функцыю, іншыя былі перароблены ў музейныя комплексы. Старэйшы бегінаж ва Фландрыі знаходзіцца ў горадзе Лір. Ён быў заснаваны ў XIII ст., падтрымліваўся герцагіняй Брабанцкай і дасягнуў вялікіх памераў — на плошчы ў 2 га размешчаны 62 дома з гародамі, у цэнтры царква Св. Маргарыты XVIII ст.
Бегінажы засталіся таксама ў Антверпене, Бруге, Тонгерэне і Лёвене.
Сусветная спадчына ЮНЕСКА, аб’ект № 855 рус. • англ. • фр. |
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Тысяча чудес света. — СПб: ООО «СЗКЭО», 2007. — 336 с.