Фламандская супольнасць
Выгляд
Фламандская супольнасць Бельгіі (нідэрл.: Vlaamse Gemeenschap van België, таксама: Нідэрландскамоўная супольнасць — нідэрл.: Nederlandstalige Gemeenschap) — адна з трох моўных супольнасцей Бельгіі (нароўні з французскай і нямецкамоўнай).
Супольнасць мае наступныя паўнамоцтвы:
- адукацыя (за выключэннем прысваення вучоных ступеней),
- культура і моўныя пытанні,
- нідэрландскамоўнае тэле- і радыёвяшчанне,
- спорт.
Да Фламандскай супольнасці адносяцца жыхары Фламандскага рэгіёна і нідэрландамоўныя жыхары Брусельскага сталічнага рэгіёна.