Перайсці да зместу

Фернан Брадэль

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Фернан Брадэль
фр.: Fernand Braudel
Дата нараджэння 24 жніўня 1902(1902-08-24)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 27 лістапада 1985(1985-11-27)[2][3][…] (83 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Жонка Поль Брадэль[d]
Род дзейнасці гісторык, выкладчык універсітэта
Навуковая сфера гісторыя
Месца працы
Навуковае званне
  • прафесар[d]
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Жорж Пажэс[d]
Член у
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Фернан Брадэль (фр.: Fernand Braudel; 24 жніўня 1902(1902-08-24)[1][2][…], Люмевіль-ан-Арнуа[d], дэпартамент Мёз[4]27 лістапада 1985(1985-11-27)[2][3][…], Клюз[d], дэпартамент Верхняя Савоя[4]) — французскі гісторык, прадстаўнік другой генерацыі школы «Аналаў».

З 1948 года Брадэль кіраваў французскім Цэнтрам гістарычных даследаванняў, з 1949 года — прафесар Калеж дэ Франс, з 1956 — кіраваў 6-й секцыяй («Эканамічныя і сацыяльныя навукі») у Практычнай школе вышэйшых даследаванняў (Ecole pratique des hautes études). Пэўны час быў рэдактарам часопіса «Аналы».

Здзейсніў рэвалюцыю ў гістарычнай навуцы сваёй прапановай улічваць эканамічныя і геаграфічныя фактары пры аналізе гістарычнага працэсу. Заклаў падмурак светава-сістэмнага падыходу, займаўся дасканалым вывучэннем гістарычнага феномену ў сацыяльных навуках.

Адной з самых значных прац Брадэля лічыцца яго трохтомнік «Матэрыяльная цывілізацыя, эканоміка і капіталізм, XV—XVIII стст.», які выйшаў у 1979 годзе. Гэта шырокамаштабнае даследаванне даіндустрыяльнага свету. У дробных дэталях праца паказвала функцыянаванне эканомікі еўрапейскіх краін у дадзены гістарычны перыяд. Асабліва ў ім характарызуецца развіццё гандлю і грашовага звароту, шмат увагі ахвяравана ўплыву геаграфічнага асяроддзя на сацыяльныя працэсы.

  • La Méditerranée et le Monde Méditerranéen a l'époque de Philippe II, 1949
  • Ecrits sur l’Histoire, 1969
  • Civilisation matérielle, économie et capitalisme, XVe-XVIIIe siecle, 1979 (Матеріальна цивілізація, економіка і капіталізм XV—XVIII століття, -К.,"Основи", 1997, т.1-3.)
  • La Dynamique du Capitalisme, 1985
  • L’Identité de la France, 1986 (Что такое Франция? -М.: Издательство имени Сабашниковых, 1995, т.1-3)
  • Grammaire des civilisations, 1987
  • Le Modèle Italien, 1989

Зноскі