Перайсці да зместу

Фантан Трэві

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Славутасць
Фантан Трэві
італ.: Fontana di Trevi
41°54′03″ пн. ш. 12°28′59″ у. д.HGЯO
Краіна
Месцазнаходжанне
Архітэктурны стыль архітэктура барока[d]
Скульптар Нікола Сальві[d]
Архітэктар Нікола Сальві[d] і Giuseppe Pannini[d]
Дата заснавання 1735
Вышыня 26,2 м[3]
Матэрыял рымскі траверцін[d] і карарскі мармур
Сайт trevifountain.net
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Фантан Трэві (італ.: Fontana di Trevi) — самы буйны фантан Рыма, вышынёй 25,9 м і шырынёй 19,8 м.

Гэты фантан у стылі барока быў пабудаваны ў 17321762 гадах архітэктарам Ніколай Сальві. Ён прылягае да фасада палацца Полі (італ.: Palazzo Poli).

Велічны фасад палаца і фантан успрымаюцца як адзінае цэлае, і таму фантан здаецца яшчэ грандыёзней. З цэнтральнай нішы палаца як на калясніцы выязджае Нептун, які сядзіць на марской ракавіне, якую цягнуць трытоны і марскія конікі. У нішах па баках ад Нептуна размешчаны алегарычныя фігуры, а над імі — барэльефы. На правым барэльефе маладая дзяўчына паказвае рымскім салдатам, дзе знаходзіцца крыніца. Ад гэтай крыніцы праклалі акведук, па якім вада паступала ў Рым, і акведук, гэтак жа як і крыніца, атрымаў назву Acqua Vergine (Acqua — вада, Vergine — дзяўчына).

Фантан Трэві ўначы

Існуе павер’е, што чалавек, які кінуў у яго манетку, прыедзе ў Рым яшчэ раз. Дзве манеты — любоўная сустрэча. Тры — вяселле (шлюб). Грашовая сума, якую штогод «вылоўліваюць» камунальныя службы за год, дасягае 700000 еўра. Неафіцыйныя прыметы: чатыры манеты — багацце. Пяць манет — да расстання.

Фантан Трэві быў захаваны ў шматлікіх фільмах. Гэта меладрама «Рымскія вакацыі» з Одры Хепбёрн і Грэгары Пекам, карціна Федэрыка Феліні «Салодкае жыццё», дзе фантан стаў трэцім галоўным героем нароўні з Анітай Экберг і Марчэла Мастраяні, і камедыя «Шалёна закаханы» з Арнелай Муці і Адрыяна Чэлентана.

  1. archINFORM — 1994. Праверана 30 ліпеня 2018.
  2. archINFORM — 1994. Праверана 31 ліпеня 2018.
  3. https://www.archeoroma.it/siti/fontana-di-trevi/