ФК Эвертан
Эвертан | ||||
---|---|---|---|---|
Поўная назва | Everton Football Club | |||
Мянушкі | Ірыскі | |||
Заснаваны | 1878 | |||
Горад | Ліверпул, Англія | |||
Стадыён |
Гудысан Парк Умяшчальнасць: 40 157 |
|||
Уладальнік | Фарад Машыры[d] і 777 Partners[d] | |||
Галоўны трэнер | ||||
Чэмпіянат | Прэм’ер-ліга | |||
2022/23 | 17 месца | |||
Сайт | evertonfc.com (англ.) | |||
|
«Эвертан» (англ.: Everton Football Club) — англійскі футбольны клуб з горада Ліверпул. Клуб выступае ў англійскай Прэм’ер-лізе. У вышэйшай лізе краіны правёў найбольшую колькасць сезонаў. 9-разовы чэмпіён Англіі. Эвертан гуляе ў вышэйшым дывізіёне з 1954 года і з’яўляецца адным з заснавальнікаў Прэм’ер-лігі ў 1992 годзе. Клуб быў створаны ў 1878 годзе, стаўшы членам-заснавальнікам Футбольнай лігі па футболе ў 1888 годзе. Сваёй першай перамогі клуб дасягнуў праз два сезоны. Пасля чатырох чэмпіёнскіх тытулаў і дзвюх перамог у розыгрышы Кубка Англіі, «Эвертан» зведаў некаторае зацішша ў гады пасля Другой сусветнай вайны, а потым два перыяды адраджэння ў 1960-х гадах, калі клуб дамогся дзвюх перамог у чэмпіянаце і адной у кубку. У сярэдзіне 1980-х клуб перажыў апошні перыяд поспеху: «Эвертан» двойчы перамог у чэмпіянаце, стаў уладальнікам Кубка Англіі і ўладальнікам у 1985 годзе свайго першага кантынентальнага трафея — Кубка ўладальнікаў Кубкаў. Апошнім трафеем клуба застаецца перамога ў Кубку Англіі 1995 года.
Прыхільнікаў клуба называюць «эвертаніянамі» (англ.: Evertonians). «Эвертан» мае вялікую колькасць заўзятараў, рэгулярна прыцягваючы на стадыён у сярэднім па 36 тысяч чалавек за гульню, што складае 95 % ад агульнай ёмістасці стадыёна[2]. «Эвертан» мае прыкметнае суперніцтва з суседзямі «Ліверпулам», матчы паміж абодвума клубамі называюць Мерсісайдскім дэрбі. «Ліверпул» быў сфарміраваны ў 1892 годзе адрынутай групай, якая складалася з экс-прэзідэнта «Эвертана» і некалькіх ігракоў. Канфлікт паміж бакамі прывёў да сыходу «Эвертана» з «Энфілда», цяперашняга стадыёна «Ліверпула», які на той час з’яўляўся хатняй арэнай «Эвертана».
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Заснаванне
[правіць | правіць зыходнік]«Эвертан» быў заснаваны ў 1878 годзе пры англіканскай царкве Святога Дамінга ў раёне Ліверпула Эвертан[3]. Пачынаючы з 1876 года, прыхаджане царквы летам гулялі ў крыкет, але ў яго было немагчыма гуляць зімой, таму яны звярнулі свой погляд на футбол. Першапачаткова клуб атрымаў назву «Сент-Дамінга» (англ.: St. Domingo’s Football Club), але неўзабаве стаў прыцягваць цікавасць людзей, якія жывуць не толькі каля царквы, з-за чаго ў лістападзе 1879 года на сходзе ў гатэлі «Queen’s Head» было прынята рашэнне аб перайменаванні клуба ў «Эвертан».
Свае першыя матчы «Эвертан» гуляў на полі Стэнлі Парку, але калі колькасць гледачоў, якія хадзілі на матчы клуба, стала імкліва расці, клуб быў вымушаны пераехаць на новы стадыён, і ў 1882 годзе ім стаў «Праеры Роўд». Аднак праз нейкі час уладальнік поля, якому не падабалася, што ў дні матчаў заўзятары занадта шумяць, папрасіў каманду пакінуць яго, і прэзідэнт клуба Джон Хоўлдынг за невялікую суму арандаваў дзялянку зямлі на «Энфілд Роўд» у свайго сябра Джона Орэла. Першы свой матч на «Энфілдзе» клуб правёў 28 верасня 1884 года супраць клуба «Эрлзтаўн» і атрымаў перамогу з лікам 5:0.
Футбольная ліга
[правіць | правіць зыходнік]У 1888 годзе «Эвертан» увайшоў у лік заснавальнікаў Футбольнай лігі. Першы сезон склаўся для каманды не вельмі ўдала, і «Эвертан» заняў толькі восьмае месца, але ўжо ў наступным годзе «Эвертан» стаў другім, а яшчэ праз год клуб упершыню ў сваёй гісторыі стаў чэмпіёнам Англіі.
Тым часам Хоўлдынг, які да таго часу быў ужо ўладальнікам стадыёна, стаў спрабаваць усё больш і больш нажывацца на «Эвертане», падвысіўшы кошт арэнды клубам стадыёна[4]. У выніку аднаго з сходаў футбольнага клуба было вырашана, што Хоўлдынг будзе звольнены, а «Эвертан» пакіне «Энфілд» і перабярэцца на «Гудысан Парк». Хоўлдынг і Орэл жа, застаўшыся са стадыёнам, але без клуба, вырашылі стварыць новы клуб — «Ліверпул». Апошні свой матч на «Энфілдзе» «Эвертан» згуляў 18 красавіка 1892 года супраць «Болтана».
Пасля пераезду на «Гудысан Парк» «Эвертану» чатыры разы ўдалося дасягнуць фіналу Кубка Англіі да Першай сусветнай вайны — у 1893, 1897, 1906 і 1907 гадах. Але скарыўся «Эвертану» трафей толькі аднойчы. 21 красавіка 1906 года «Эвертан» здолеў перамагчы «Ньюкасл Юнайтэд» з лікам 1:0. Астатнія тры фіналы былі прайграны «Вулверхэмптану», «Астан Віле» і «Шэфілд Уэнсдэй» адпаведна.
Другі тытул чэмпіёна краіны «Эвертан» здолеў заваяваць у сезоне 1914/15, які стаў апошнім перад Першай сусветнай вайной.
Стадыён
[правіць | правіць зыходнік]Першапачаткова «Эвертан» гуляў на полі Стэнлі Парку. Паступова колькасць гледачоў, якія прыходзілі на матчы клуба, расла. Да 1882 года іх лік перавышаў 2 тысячы чалавек, у выніку чаго «Эвертан» пераехаў на «Праеры Роўд», аднак ужо праз год новым стадыёнам клуба стаў «Энфілд». На «Энфілдзе» «Эвертан» гуляў да 1892 года, пакуль прэзідэнт клуба і ўладальнік стадыёна Джон Хоўлдынг ва ўласных інтарэсах не вырашыў павысіць арэндавы кошт поля. Неўзабаве пасля гэтага «Эвертан» пераехаў на новы стадыён «Міер Грын», які потым быў перайменаваны ў «Гудысан Парк». Джон Хоўлдынг жа стаў ініцыятарам узнікнення новага клуба — «Ліверпул».
«Гудысан Парк» стаў першым стадыёнам у Англіі, прызначаным толькі для футбола[5]. У 1966 годзе стадыён прыняў пяць матчаў чэмпіянату свету. Ніводзін іншы стадыён, за выключэннем «Уэмблі», не прымаў гэтак шмат гульняў чэмпіянату. Умяшчальнасць «Гудысан Парку» складае 40 157 чалавек, а памеры поля — 112×78 метраў.
Дасягненні
[правіць | правіць зыходнік]- Чэмпіён Англіі: 9
- 1891, 1915, 1928, 1932, 1939, 1963, 1970, 1985, 1987
- Уладальнік Кубка Англіі: 5
- 1906, 1933, 1966, 1984, 1995
- Суперкубак Англіі па футболе: 9
- 1928, 1932, 1963, 1970, 1984, 1985, 1986 (разам з «Ліверпулам»), 1987, 1995
- Уладальнік Кубка ўладальнікаў Кубкаў: 1
- 1985
- Першы дывізіён: 1
- 1931
- Малочны Кубак: 2
- 1995, 2002
Склад
[правіць | правіць зыходнік]Станам на люты 2024 года.
|
|
Вядомыя ігракі
[правіць | правіць зыходнік]Рэкардсмены
[правіць | правіць зыходнік]
Па колькасці гульняў за «Эвертан»:
|
Па колькасці забітых мячоў за «Эвертан»:
|
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ https://www.transfermarkt.us/-/mitarbeiterhistorie/verein/29
- ↑ "ToffeeWeb — Seasonal Comparisons, 2005-06". Toffeeweb.
- ↑ The Everton Story. 1878—1930 Архівавана 27 верасня 2007.. Афіцыйны сайт ФК «Эвертан».
- ↑ Everton History — Part I. ToffeeWeb.
- ↑ History of Goodison Park. ToffeeWeb.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме ФК Эвертан
- Афіцыйны сайт клуба
- Вельмі цікавы і аўтарытэтны сайт