ФК Майнц 05
Майнц 05 | ||||
---|---|---|---|---|
Поўная назва | 1. Fußball- und Sport-Verein Mainz 05 e.V. | |||
Заснаваны | 27 сакавіка 1905 | |||
Горад | Майнц, Германія | |||
Стадыён |
Мева Арэна Умяшчальнасць: 34 034 |
|||
Прэзідэнт | Штэфан Гофман[d] | |||
Галоўны трэнер | ||||
Чэмпіянат | Бундэсліга | |||
2022/23 | 9 месца | |||
Сайт | Афіцыйны сайт | |||
|
«Майнц 05» (ням.: 1. FSV Mainz 05) — нямецкі футбольны клуб з горада Майнц, які размяшчаецца ў федэральнай зямлі Рэйнланд-Пфальц. Створаны 16 альбо 27 сакавіка 1905 года і, акрамя футбола, маецца гандбольны клуб, а таксама клуб настольнага тэнісу. Футбольная каманда гуляе з сезона 2009/10 у Бундэслізе.
Найбольш значнымі поспехамі клуба з’яўляюцца ўдзел у розыгрышу нямецкай Бундэслігі паміж 2004 і 2007 гадамі, удзел у турніры на Кубак УЕФА ў сезоне 2005/06 і ўдзел у паўфінале на Кубак Германіі ў сезоне 2008/09. Пасля паляпшэння фінансавага становішча клуб распачаў будаўніцтва новага стадыёна. 5 мая 2009 года ў наваколлях Майнца пачалося будаўніцтва новай футбольнай арэны «Кофейс-Арэны», будаўніцтва якой скончылася ў 2011 годзе. Разам новы стадыён умяшчае 33 500 гледачоў.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Раннія гады
[правіць | правіць зыходнік]Ужо ў 1903 годзе ў горадзе прадпрымалася спроба стварыць футбольны клуб, якая зведала няўдачу, аднак праз два гады ў Майнцы ўсё ж такі быў створаны клуб «Mainzer Fussballclub Hassia 1905». Пасля некалькіх гадоў, гуляючы ў Паўднёвай Нямецкай лізе (ням.: Süddeutschen Fußballverband) клуб аб’яднаўся з іншым мясцовым футбольным таварыствам, і стаў называцца «Mainzer Fussballverein Hassia 05». У 1912 годзе слова «Hassia» было выключана з назвы клубу. Пасля Першай сусветнай вайны ў клубу зноў адбылося зліццё, на гэты раз, з клубам «Sportverein 1908 Mainz», што ў выніку ўтварыла каманда «Mainzer Fußball-und Sportverein 05», які стаў у далейшым самавітым клубам. «Майнцэр» перамог у рэгіянальным чэмпіянаце ў перыяд паміж Першай і Другой сусветнымі войнамі, і патрапіў у адборачны круг нацыянальнага чэмпіянату пасля перамогі ў рэгіянальнай Крайслізе.
Перыяд Трэцяга Рэйха
[правіць | правіць зыходнік]У 1920—1930-я гады клуб паказваў нядрэнныя вынікі ў дывізіёне Гесэна, уключаючы першае месца па заканчэнні сезонаў 1931/32 і 1932/33. Пасля рэарганізацыі футбольных структур, якая адбылася ў краіне пры ўладзе нацыянал-сацыялістаў, каманда прабілася ў Гаўлігу Паўднёвага Захаду (ням.: Gauliga Südwest), якая ў тыя часы з’яўлялася адной з шасці вядучых рэгіянальных лігаў Рэйха. Аднак, у дадзеным дывізіёне клуб правёў усяго адзін сезон. У 1938 годзе ўлады прымусова аб’ядналі клуб з іншым спартыўным таварыствам — «Reichsbahn SV Mainz», і да канца Другой сусветнай вайны клуб выступаў пад назвай «Reichsbahn SV Mainz 05».
Склад
[правіць | правіць зыходнік]Станам на люты 2024 года.
|
|
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме ФК Майнц 05
- Афіцыйны сайт