Унутраныя воды
Выгляд
Уну́траныя воды — водная частка тэрыторыі дзяржавы, за выключэннем тэрытарыяльнага мора.
Унутраныя воды складаюцца з рэк, азёр, вадасховішчаў, ручаёў, балот, вод марскіх партоў, заліваў, бухт і вады ў верхняй частцы зямной кары (падземныя воды). У склад унутраных вод таксама ўваходзяць пагранічныя воды ў межах граніц тэрыторыі дзяржаў і воды, размешчаныя ў бок берага ад зыходных ліній, прынятых у мэтах адліку тэрытарыяльных вод.
Прававы рэжым унутраных вод вызначаецца заканадаўствам дзяржавы, а пагранічных — яшчэ і пагадненнямі паміж сумежнымі дзяржавамі.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Унутраныя воды // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 16: Трыпалі — Хвіліна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 16. — С. 239. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0263-6 (т. 16).
- Галай И. П. География: термины и понятия: словарь для учащихся и абитуриентов / И. П. Галай, Е. И. Галай. — Мн.: Белкартография, 2011. — С. 32. — 223 с. — 1 000 экз. — ISBN 978-985-508-082-5. (руск.)
- Иванец Г. И., Калинский И. В., Червонюк В. И. Конституционное право России: энциклопедический словарь / Под общей ред. В. И. Червонюка. — М.: Юрид. лит., 2002. — 432 с. (руск.)