Перайсці да зместу

Ума Турман

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ума Турман
Uma Karuna Thurman
Ума Турман у верасні 2011 года
Імя пры нараджэнні Uma Karuna Thurman
Дата нараджэння 29 красавіка 1970(1970-04-29) (54 гады)
Месца нараджэння Бостан, ЗША
Грамадзянства  ЗША
Бацька Robert Thurman[d]
Маці Nena von Schlebrügge[d]
Муж Гэры Олдмен і Ітан Хоўк[d]
Дзеці Maya Hawke[d] і Levon Hawke[d]
Адукацыя
Прафесія
Кар’ера 1984 — наш час
Узнагароды
IMDb 0000235
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ума Каруна Турман (англ.: Uma Karuna Thurman; нар. 29 красавіка 1970, Бостан) — амерыканская актрыса.

Нарадзілася ў сям’і прафесара Калумбійскага універсітэта, спецыяліста па ўсходніх рэлігіях Роберта Турмана, а яе маці Нена (у дзявоцтве фон Шлеебругэ), шведская мадэль, цяпер псіхатэрапеўт па прафесіі, некалі нядоўгі час была замужам за Цімаці Ліры. Бацька Нены — немец, а маці — шведка.

Уму назвалі ў гонар індуісцкай багіні. Акрамя таго, з санскрыту імя актрысы перакладаецца як «не пакутаваць».

Прыехаўшы ў Нью-Ёрк, Ума працавала пасудамыйкай і спрабавала прабіцца ў фотамадэлі. Па-сапраўднаму яе заўважылі толькі пасля эпізадычнай ролі ў фантастычным фільме Тэры Гільяма «Прыгоды барона Мюнхгаўзена».

Вядомасць прыйшла да яе пасля фільма «Генры і Джун», дзе яна сыграла жонку пісьменніка Генры Мілера.

7 лютага 2006 Ума Турман ўзнагароджана французскім Ордэнам мастацтваў і літаратуры.

Выбраная фільмаграфія

[правіць | правіць зыходнік]
Год Беларуская назва Арыгінальная назва Роля
1994
ф Крымінальнае чытво Pulp Fiction Мія Уолес
2005
ф Прадзюсары The Producers Ула Інга тор Хансен Бенсан Янсен Тален Хален Свадэн Свансан