Уладзімір Іванавіч Тайнікаў
Выгляд
Уладзімір Іванавіч Тайнікаў | |
---|---|
Пол | мужчынскі пол |
Спецыялізацыя | веславанне на байдарках і каноэ |
Нарадзіўся |
23 чэрвеня 1959 (65 гадоў) |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Рост | 180 см |
Вага | 78 кг |
Уладзімір Іванавіч Та́йнікаў[1] (нар. 23 чэрвеня 1959, Худава, Крупскі раён Мінская вобласць) — беларускі вясляр-байдарачнік (дыстанцыі 500 і 1000 метраў), трэнер. Заслужаны майстар спорту СССР (1978).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў вёсцы Худава Крупскага раёна Мінскай вобласці Беларусі. Выхаванец СДЮШР ў горадзе Жодзіна[2]. Выступаў за ДСТ «Спартак» (Мінск)[2]. Скончыў Беларускі інстытут фізічнай культуры (1981). З 1998 года прэзідэнт Федэрацыі веславання на байдарках і каноэ, з 2002 года дырэктар вучэбна-спартыўнай базы Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта фізічнай культуры.
Спартыўныя дасягненні
[правіць | правіць зыходнік]- Чэмпіён свету сярод юніёраў (1977) на байдарцы-адзіночцы і байдарцы чацвёрцы.
- Чэмпіён свету (1978), сярэбраны прызёр (1979), бронзавы прызёр (1978, 1979)
- Чэмпіён СССР (1977, 1978, 1979, 1980)
Зноскі
- ↑ БелЭн 2002.
- ↑ а б Тайников Владимир Иванович // Спорт-страна.ру (руск.)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Та́йнікаў Уладзімір Іванавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 390. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]Катэгорыі:
- Нарадзіліся 23 чэрвеня
- Нарадзіліся ў 1959 годзе
- Нарадзіліся ў Крупскім раёне
- Выпускнікі БДУФК
- Асобы
- Спартсмены паводле алфавіта
- Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, якія не маюць старонак цёзак па прозвішчы
- Весляры на байдарках і каноэ Беларусі
- Весляры на байдарках і каноэ СССР
- Весляры на байдарках і каноэ на летніх Алімпійскіх гульнях 1980 года
- Чэмпіёны свету па веславанні на байдарках і каноэ
- Чэмпіёны СССР па веславанні на байдарках і каноэ
- Заслужаныя майстры спорту СССР