Удзельнік:Жупранская СШ/Пяць значных месцаў Жупраншчыны
Справядліва кажуць: каб любіць сваю малую радзіму, трэба дасканала яе ведаць. Ведаць, каб пастаянна адчуваць з ёй непарыўную сувязь, каб набіраць ад яе сілы, маральнае натхненне і ў рэшце рэшт па-сапраўднаму ганарыцца ёю, таму што кожны куточак нашай роднай Беларусі мае славутую і багатую гісторыю, знакамітых людзей, якія свае веды і талент аддавалі Радзіме.
Дык прызнайцеся сабе, ці добра вы ведаеце гісторыю краю, дзе лёсам наканавана вам жыць? Калі не , то тады запрашаю вас адправіцца ў падарожжа па найбольш выдатных мясцінах Жупран.
Там, дзе сонца яснае
Сядае за лясы,
Ёсць мястэчка дзіўнае
Цудоўнае красы.
Князь Вітаўт правіў ім,
І ваявода Монвід,
І Радзівілаў род
Гаспадаром быў 300 год
І назву мела гучную мястэчка
Жупранскім графствам звалася яно.
З ракой Ашмянкай, пушчаю лясною
Нібыта ў казцы тут жыццё ішло.
У летапісах Жупраны ўпамінаюцца ў 14 стагоддзі, калі імі кіраваў Вітаўт. Пасля ён падараваў іх Войцеху Монвіду. Пасля 300 год належалі Радзівілам, а ў 19 стагоддзі перайшлі графу Чапскаму.
На жупранскай на старонцы
Хораша, цікава.
Там такія краявіды –
Словам не раскажаш.
Вы прыедзьце ў Жупраны –
Тут і Пеліканка,
І касцёл Пятра і Паўла,
І музей у школе…
Адным з сімвалаў Жупран з’яўляецца помнік паэту-дэмакрату работы скульптара Заіра Азгура, устаноўлены ў 1958 годзе на цэнтральнай плошчы , якраз пры ўездзе ў мястэчка.
На рыначнай плошчы – у цэнтры Жупранаў
Узвышаецца помнік абаронцу людзей.
З каменя шэрага ў сялянскім убранні
На братоў-беларусаў глядзіць наш Мацей.
Для людзей абяздоленых быў адвакатам,
Годнасць людзей у судзе бараніў,
За скрыўджаных у паноў патрабаваў ён расплаты,
Радзіму сваю ўсім сэрцам любіў.
А вось паглядзіце – на ўзгорку за плошчай імкнуцца ў неба вежы прыгожага касцёла Пятра і Паўла.
Апосталы Пётр і Павел
Як многа ў вас хараства!
Вы сёння ў пашане і славе –
Адданыя вучні Хрыста.
Шануем мы вас безупынку
Вас помняць усе навакол.
Вы першыя клалі цаглінкі
Ў падмурак, дзе вырас касцёл.
Сцены касцёла складзены з чырвонай цэглы, дэкараваны арнаментам. Інтэр’ер святыні выкананы ў стылі барока. Касцёл пабудаваны ў 1854-1875гг. Па ініцыятыве і на сродкі графа Чапскага і парафіянаў. Грошы на будоўлю дапамагаў збіраць Ф. Багушэвіч.
Ад касцёла кіруем да другой святыні, толькі ўжо да святыні ведаў, да школы. Новая школа ў гэтым будынку прыняла вучняў у 1976 годзе.
На ўскрайку вёскі, крыху на пагорку,
Там, дзе купка дрэўцаў шалясціць гаворкай
З небам і паветрам чысценькім наўкола,
Шмат гадоў працуе ў Жупранах школа.
У школе – прастор для станоўчых амбіцый.
Тут моцна трымаюцца пэўных традыцый,
Музей школьны цэнтрам асветніцкім стаў.
Багушэвіч узведзены на п’едэстал.
У школе Жупранскай
Добрая традыцыя:
Помніць Багушэвіча,
Помніць, ганарыцца.
Земляка-паэта,
Шануючы свята,
У музей збіралі
Рэчы, экспанаты
А ў сямідзясятым
Наш музей адкрыўся,
Да тае падзеі
Шмат хто далучыўся
Сёння ў экспазіцыі
Сотні дзве найменняў.
Трэць – арыгінальныя,
Рэдкія, бясцэнныя.
Стваральнікамі музея былі былы дырэктар школы Крайноў Міхаіл Іосіфавіч і настаўнік роднай мовы Кадырка Канстанцін Аляксеевіч.
Вы прыедзьце ў Жупраны
Паглядзець мясціны.
Тут наш Багушэвіч
Свой знайшоў спачынак.
Скіруем на вясковыя могілкі, дзе пахавана сям’я Багушэвічаў. Тут у 1975 годзе на магіле быў устаноўлены новы помнік, які быў адрэстаўраваны ў 2011 годзе.
Жупраншчына – край багаты на легенды. Адна з іх апавядае пра гару Пеліканку, якая знаходіцца ў былой Зубранскай пушчы.
У гушчарах, затканых імглою,
Шэрым змрокам, на золку, у зару.
Пеліканка стаіць ля мястэчка,
Што Жупранамі здавен завуць.
Кажуць людзі, касцёл там калісьці
На вяршыні стаяў, як прывід,
За людскія грахі праваліўся.
Гул званоў там нясецца з зямлі.
Вось і заканчваецца падарожжа па самых значных месцах Жупраншчыны. Сваё развітанне з вамі хачу закончыць вершамі "Яна мне дадзена адзіная"
На ўсё жыццё, на цэлы век.
Мая адзіная, радзімая
Ў вянках лясоў і стужках рэк.
Заўсёды самая прыветная,
Як сонца, свеціцца сама,
Жыве, як мара запаветная,
I роўных ёй — нідзе няма.
Яе праменнямі сагрэтая,
Наліта сілай.маладой,
Іду, нястомная, па свету я
Яе часцінкаю жывой.
I ганаруся ўсюды смела я,
Што вырасла на той зямлі,
Якую клічуць Руссю Белаю,
Што тут дзяды мае жылі.
У не пастаўлены тэматычныя катэгорыі. |
У гэтым артыкуле няма спасылак на іншыя артыкулы Вікіпедыі. |