Тэнзар напружанняў
Тэнзар напружанняў[1][2] — тэнзар другога рангу, які складаецца з дзевяці велічынь, якія прадстаўляюць механічныя напружанні ў адвольнай кропцы нагружанага цела. У дэкартавай сістэме каардынат гэтыя дзевяць велічынь запісваюцца ў выглядзе табліцы, у якой па галоўнай дыяганалі стаяць нармальныя складнікі вектараў напружанняў на трох узаемна перпендыкулярных пляцоўках, што праходзяць праз разгляданую кропку асяроддзя, а ў астатніх пазіцыях — датычныя кампаненты вектараў напружанняў на гэтых пляцоўках.
Кампаненты тэнзара напружанняў у дэкартавай сістэме каардынат уводзяць наступным чынам. Разглядаюць бесканечна малы аб’ём цела ў выглядзе прамавугольнага паралелепіпеда, грані якога артаганальныя каардынатным восям і маюць плошчы . На кожнай грані паралелепіпеда дзейнічаюць паверхневыя сілы . Калі пазначыць праекцыі гэтых сіл на восі як , то кампанентамі тэнзара напружанняў называюць адносіну праекцый сілы да велічыні плошчы грані, на якой дзейнічае гэта сіла:
Па індэксе тут падсумоўвання няма. Кампаненты , , , якія абазначаюцца таксама як , , , — гэта нармальныя напружанні, яны ўяўляюць сабой адносіну праекцыі сілы на нармаль да плошчы разгляданай грані :
Кампаненты , , , якія абазначаюцца таксама як , , , — гэта датычныя напружанні, яны ўяўляюць сабой адносіну праекцыі сілы на напрамкі, датычныя да плошчы разгляданай грані :
Пры адсутнасці ўласнага моманту імпульсу суцэльнага асяроддзя, а таксама аб’ёмных і паверхневых пар тэнзар напружанняў сіметрычны. Гэта вынікае з ураўнення балансу моманту імпульсу. У прыватнасці, тэнзар напружанняў сіметрычны ў класічнай тэорыі пругкасці і гідрадынаміцы ідэальнай і лінейна-глейкай вадкасцей.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Седов Л. И. Механика сплошной среды. Том 1. М.: Наука, 1970. 492 c.
- ↑ Трусделл К. Первоначальный курс рациональной механики сплошных сред. М.: Наука, 1975. 592 с.