Траверцін
Выгляд
Траверці́н, вапнавы туф (італ.: travertino) — порыстая асадкавая горная парода, утвораная ў выніку асаджэння мінералаў карбаната кальцыю (кальцыту) з гарачых і халодных крыніц і ў выглядзе нацёчных утварэнняў кальцыту. Часта змяшчае адбіткі раслін і ракавіны.
Колер белы, буравата-шэры, жаўтавата-шэры. Порыстасць 2—40 %. Шчыльнасць ад 1400 да 1800 кг/м³. Добра паддаецца механічнай апрацоўцы.
Радовішчы ў Арменіі, Азербайджане, Германіі, Італіі, Іране, ЗША, Перу, Расіі, Таджыкістане, Турцыі, ва Украіне і інш.
Выкарыстанне
[правіць | правіць зыходнік]Траверцін выкарыстоўваецца ў прамысловасці ў вытворчасці цэменту, вапны, карбіду кальцыю, у якасці флюсавага матэрыялу. Таксама выкарыстоўваецца ў якасці абліцовачнага і дэкаратыўнага матэрыяла.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Траверці́н // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 495. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Ва́пнавы уф, траверцін // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — С. 412. — 575 с., іл. — 10 000 экз.
- Траверці́н // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986. — С. 96. — 583 с., іл. — 10 000 экз.
- Известко́вый туф, травертин // Т. 10. Ива — Италики. — М. : Советская энциклопедия, 1972. — С. 55—56. — (Большая советская энциклопедия : [в 30 т.] / гл. ред. А. М. Прохоров; 1969—1978). (руск.)
- Микоша Ю. С. Траверти́н // Горная энциклопедия : в 5 т. (руск.) / гл. ред. Е. А. Козловский. — М.: «Советская энциклопедия», 1990. — Т. 5. СССР — Яшма. — С. 178. — 541 с. — ISBN 5-85270-007-X. — ISBN 5-85270-000-6 (т. 5).
- Известковый туф // Геологический словарь. В 2-х тт. Т. 1: А—Л / Под. ред. А. Н. Криштофовича. Отв. ред. Т. В. Спижарский. — М.: Государственное научно-техническое издательство по геологии и охране недр, 1955. — 25 000 экз. — С. 266. (руск.)
- Травертин // Геологический словарь. В 2-х тт. Т. 2: М—Я / Под. ред. А. Н. Криштофовича. Отв. ред. Т. В. Спижарский. — М.: Государственное научно-техническое издательство по геологии и охране недр, 1955. — С. 331. (руск.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Камень травертин натуральный (руск.)
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Траверцін