Тарымская ўпадзіна
Тарымская ўпадзіна | |
---|---|
Упадаюць | Тарым |
Названа ад | Тарым |
Кантынент | Азія |
Краіна | |
Часавы пояс | UTC+6 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Тары́мская раўні́на[1][2], Кашга́рская раўні́на[1][2] (кіт.: 塔里木盆地) — упадзіна, размешчаная на крайнім захадзе Кітая. Плошча ўпадзіны складае 906 500 км². З’яўляецца самым буйным басейнавым ландшафтам Цэнтральнай Азіі.
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Тарымскі басейн з’яўляецца вельмі засушлівай мясцовасцю без рэк, якія б выцякалі з яе, і распасціраецца з усходу на захад на 1500 км, а з поўначы на поўдзень на 600 км. Ён знаходзіцца ў Сіньцзян-Уйгурскім аўтаномным раёне. Найбольш нізкі пункт знаходзіцца каля возера Лабнор (каля 780 м над узроўнем мора) на ўсходзе басейна, а самы высокі пункт (1410 м) размешчана на поўдні ў Хатана. Тарымская платформа (пліта) мае форму ромба, заціснутага паміж іншымі плітамі[3].
У той час як з усходу, з боку Манголіі і астатняга Кітая, Тарымскі басейн абмежаваны адносна нізкімі горамі, з усіх іншых бакоў ён акружаны мноствам высокіх горных хрыбтоў. На поўначы ўзвышаецца Цянь-Шань з Пікам Перамогі, які мае вышыню 7439 м, на захадзе — Памір (Пік Ісмаіла Самані, 7495 м), на поўдні-захадзе — Каракарум (К2, 8611 м), на поўдні — Куньлунь (Кангур, 7719 м).
У цэнтры Тарымскага басейна, праз які з захаду на ўсход працякае рака Тарым, размешчана пустыня Такла-Макан, якая ўзнікла на працягу мільёнаў гадоў у выніку кантынентальнага клімату і недастатковых ападкаў у гэтай мясцовасці, заслоненай высокімі горнымі масівамі.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Паводле археалагічных раскопак, у Тарымскім басейне некалі жылі тахары (гл. тарымскія муміі, Лаўлань). У Сярэднявеччы па Тарымскім басейне праходзіла большасць шаўковых шляхоў.
Эканоміка
[правіць | правіць зыходнік]У цэнтры пустыні Такла-Макан былі адкрыты буйныя радовішчы нафты і газу[4] — Тарымскі нафтагазаносны басейн, Тахэ. Для іх асваення была пабудавана асфальтаваная дарога (кошт аднаго кіламетру склаў у сярэднім 14 мільёнаў долараў), якая вяла праз пустыню з поўдня на поўнач. Гэта дарога, якая мае абапал умацаванні супраць пясчаных дзюн і перманентны сэрвіс па яе ачышчэнні, часта разглядаецца як самая дарагая дарога ў свеце, прымаючы да ўвагі выдаткі на яе будаўніцтва і бягучыя расходы.
Каля ракі Тарым і яе прытокаў, а таксама па краях Тарымскага басейна мае месца аазісная гаспадарка.
У наш час Кітай будуе канал ад ракі Ілі да заходняй часткі Тарымскай катлавіны[5].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Кашга́рская раўні́на, Тарымская раўніна // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 8. — С. 198. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8).
- Тары́мская раўніна // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 447. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Тари́мская равнина, Кашга́рская равнина // Большой словарь географических названий (руск.) / Гл. ред. В. М. Котляков. — Екатеринбург: У-Фактория, 2003. — С. 629. — 832 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-94799-148-9.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Тарымская ўпадзіна
- Слоўнік сучасных геаграфічных назваў — Тарымская раўніна(недаступная спасылка)