Тарнада
Тарнада | |
---|---|
Measurement scale | Enhanced Fujita Scale[d] |
EntitySchema for this class | Памылка Lua у Модуль:Wikidata на радку 324: Невядомы тып сутнасці.. |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Тарна́да, таксама Смерч — атмасферны віхор, які ўзнікае ў кучава-дажджавым (навальнічным) воблаку і які распаўсюджваецца ўніз, часта да самай паверхні зямлі, у выглядзе хмарнага рукава або хобата дыяметрам у дзясяткі і сотні метраў. Тарнада фарміруецца ў выніку сустрэчы цёплага і халоднага паветра і ўтварае варонкападобную віхуру вышынёй да 1,5 км, якая выцягвае дажджавыя аблокі да паверхні зямлі ці вады. У сярэдзіне варонкі паветра ўздымаецца ўверх, утвараючы разражэнне. Каля зямлі шырыня тарнада складае 50 — 500 м. Прыкладна праз 30 км тарнада траціць сваю моц, але зафіксаваны здарэнні жыцця тарнада на працягу 500 км.
Моц тарнада
[правіць | правіць зыходнік]Для акрэслення моцы тарнада (на падставе знішчэнняў якія яно выклікала) ужываецца шкала Фуджыты з выкарыстаннем сімвалаў ад F0 да F5.
- F0 — вецер з хуткасцю ад 64 да 116 км/г,
- F1 — вецер з хуткасцю ад 117 да 180 км/г (можа знішчыць драўляныя гаспадарчыя збудаванні і элементы дахаў, перавярнуць лёгкія аўтамабілі),
- F2 — вецер з хуткасцю ад 181 да 253 км/г (можа зрываць дахі, пераварочваць цягнікі),
- F3 — вецер з хуткасцю ад 254 да 332 км/г (можа вырываць дрэвы і нішчыць нават вялікія будынкі),
- F4 — вецер з хуткасцю ад 333 да 418 км/г (можа ўздымаць вялікія машыны)
- F5 — вецер з хуткасцю ад 419 да 512 км/г (можа ўздымаць вельмі цяжкія аб’екты і пераносіць іх на некалькі соцень метраў, раўняць з зямлёй усё што трапляецца на шляху).
Цікавыя факты
[правіць | правіць зыходнік]- 3 і 4 красавіка 1974 года 147 тарнадаў здарылася ў 13 амерыканскіх штатах,
- самая высокая зафіксаваная хуткасць тарнада 511,7 км/г,
- самае вялікае (па велічыні варонкі) тарнада (F4) было зафіксавана 22 мая 2004 года ў штаце Небраска — яго варонка мела дыяметр 4 кіламетры.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Смерч; тарна́да; тромб // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 54; 442; 528. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Торна́до // Т. 26. Тихоходки — Ульяново. — М. : Советская энциклопедия, 1977. — С. 111. — (Большая советская энциклопедия : [в 30 т.] / гл. ред. А. М. Прохоров; 1969—1978). (руск.)
- Торнадо // Климатология и метеорология : учебное пособие по курсу «Науки о Земле» для студентов, обучающихся по специальности 28020265 «Инженерная защита окружающей среды» / сост. В. А. Михеев. — Ульяновск: УлГТУ, 2009. — С. 104. — 114 с. — ISBN 978-5-9795-0533-6. (руск.)
- Сидоров В. В. Метеорология и климатология : учебное пособие / В. В. Сидоров. — Екатеринбург: ГОУ ВПО УГТУ-УПИ, 2006. — 146 с. — 100 экз. — ISBN 5-321-00894-9. (руск.)