Таджыкістан
| |||||
Дзяржаўны гімн Таджыкістана | |||||
Дата незалежнасці | 9 верасня 1991 (ад СССР) | ||||
Афіцыйная мова | таджыкская — дзяржаўная руская — мова міжнацыянальных зносін | ||||
Сталіца | Душанбэ | ||||
Найбуйнейшыя гарады | Душанбэ, Худжанд, Куляб, Курган-Цюбэ, Харог | ||||
Форма кіравання | Рэспубліка | ||||
Прэзідэнт Прэм’ер-міністр |
Эмамалі Рахмон Кахір Расулзада | ||||
Плошча • Усяго • % воднай паверхні |
93-я ў свеце 142 000 км² 0,3 | ||||
Насельніцтва • Ацэнка (2014) • Шчыльнасць |
8 205 400 чал. (95-я) 58,1 чал./км² | ||||
ВУП • Разам (2010) • На душу насельніцтва |
$5,50 млрд (131-ы) $780 | ||||
ІРЧП (2011) | ▬ 0.607[1] (сярэдні) (127-ы) | ||||
Валюта | Самоні (TJS, код 141) | ||||
Інтэрнэт-дамен | .tj | ||||
Код ISO (Alpha-2) | TJ | ||||
Код ISO (Alpha-3) | TJK | ||||
Код МАК | TJK | ||||
Тэлефонны код | +992 | ||||
Часавыя паясы | +5 |
Таджыкістан (афіцыйная назва Рэспубліка Таджыкістан) — краіна ў Азіі, належыць да рэгіёна Сярэдняя Азія, мяжуе з Казахстанам, Узбекістанам, Кыргызстанам, Кітаем, Афганістанам. Выхаду да мораў не мае.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Першае дзяржаўнае ўтварэнне на тэрыторыі сучаснага Таджыкістана заснаваў Ісмаіл Самані ў 875 годзе (цэнтрам стаў горад Бухара). Да 1220 года тэрыторыя ўваходзіла ў розныя Персідскія імперыі. Ад 1220 да 1370 года тэрыторыя Таджыкістана была ў складзе Мангольскай імперыі Чынгісхана. Неўзабаве была заснаваная Усходняя Бухара — ханства, якое займала тэрыторыі сучасных Таджыкістана і Узбекістана. У сярэдзіне 19 стагоддзя Усходняя Бухара стала часткай Расійскай імперыі. У 1924 годзе паводле нацыянальнай прыкметы былі ўтвораныя асобныя Туркменская ССР, Узбекская ССР ды Таджыкская АССР ў складзе апошняй. Ад 1929 года Таджыкістан — самастойная саюзная рэспубліка са сталіцай у горадзе Сталінбад, якому ў 1961 годзе была вернутая гістарычная назва — Душанбэ. Незалежнасць абвешчаная 9 верасня 1991 года, але неўзабаве ў краіне пачалася грамадзянская вайна паміж камуністычнымі сіламі і ісламісцкай апазіцыяй. Заканчэнне вайны ў 1997 годзе адбылося пры садзейніцтве Расіі — апазіцыя была ўключаная ва ўрад, а Эмамалі Рахмон застаўся прэзідэнтам.
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]У 2014 колькасць насельніцтва краіны складала 8,2 млн чалавек. Большая частка з іх таджыкі (79,9 %), потым узбекі (15,3 %), рускія (1,1 %) і кіргізы (1,1 %). Прадстаўнікі іншых этнічных групаў складаюць 2,6 % насельніцтва. Асноўная рэлігія краіны — іслам, сунізм (85 % насельніцтва), шыізм (ісмаілізм) (5 %), іншыя веравызнанні (10 %). Пісьменнасць 99,5 %. Каля аднаго млн. таджыкістанскіх мужчын працуюць за мяжой (ацэнкі 2009).
Буйнейшыя гарады: Душанбэ, Худжанд, Куляб, Курган-Цюбэ, Харог.
Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел
[правіць | правіць зыходнік]Таджыкістан падзяляецца на дзве вобласці (вілаяты): Сагдыйскую і Хатлонскую, адну аўтаномную — Горна-Бадахшанская аўтаномная вобласць і рэгіён рэспубліканскага падпарадкавання (13 раёнаў у цэнтры краіны і горад Душанбэ). Вобласці падзяляюцца на раёны (нохія), якія ў сваю чаргу дзеляцца на сельсаветы (джамааты).
Эканоміка
[правіць | правіць зыходнік]Таджыкістан — аграрна-індустрыяльная краіна, адна з бяднейшых у свеце (ВУП — 15,4 млрд дол., на душу насельніцтва — 2,1 тыс. дол., 2008). Землі, прыдатныя для сельскай гаспадаркі складаюць 7 % ад плошчы краіны. Запасы карысных выкапняў вялікія, але іх распрацоўка абцяжарваецца складаным рэльефам і недастатковым развіццём шляхоў зносін.
Асноўныя крыніцы даходу — вытворчасць алюмінію (з прывазных баксітаў), бавоўны, грашовыя пераводы працоўных мігрантаў з-за мяжы (2,1 млрд дол., 2010).
Таджыкістан валодае велізарнымі гідраэнергетычнымі рэсурсамі. Выпрацоўваецца 17 млрд кВт·г электраэнергіі, эканамічна абгрунтавана выпрацоўка 172 млрд кВт·г.
Найбольш значныя ГЭС краіны — Нурэкская, Сангтудзінская-1, Байпазінская (усе — на р. Вахш), Кайракумская (на р. Сырдар’я). Будуюцца: Рагунская, Сангтудзінская-2, Дашціджумская, Шуробская.
Кіраўніцтвам краіны плануецца пачаць выкарыстоўваць энергетычныя рэсурсы рэк Зераўшан, Гунт, Пяндж.
Адносіны з Беларуссю
[правіць | правіць зыходнік]Дыпламатычныя адносіны дзяржавы ўстанавілі ў 1996 годзе. У красавіку 2000 года адбыўся афіцыйны візіт Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у Таджыкістан. У ліпені 2001 года Прэзідэнт Рэспублікі Таджыкістан наведаў Беларусь з візітам у адказ.
У 2008, 2009 і 2010 гадах Беларусь аказвала гуманітарную дапамогу Таджыкістану.
Супрацоўніцтва Беларусі і Таджыкістана на міжнароднай арэне носіць канструктыўны характар[удакладніць]. Таджыкістан аказвае падтрымку амаль што ўсім ініцыятывам Беларусі[калі?], выступіў сааўтарам шэрагу беларускіх рэзалюцый у ААН.
З 30 сакавіка 2011 года ў Душанбэ пачало дзейнічаць пасольства Рэспублікі Беларусь.
Вядомыя асобы
[правіць | правіць зыходнік]- Рудакі (каля 860 — 941) — заснавальнік паэзіі на мове фарсі
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ Human Development Report 2009: Tajikistan(недаступная спасылка). The United Nations. Архівавана з першакрыніцы 11 кастрычніка 2009. Праверана 18 кастрычніка 2009.
- ↑ https://data.iana.org/time-zones/tzdb-2021e/asia
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Рогач П. І., Адзярыха В. У., Валачко М. М., Ключановіч І. М., Шунейка Я. Ф., Бабкова А. П. Таджыкіста́н // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 375—382. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]Таджыкістан на Вікісховішчы |