Перайсці да зместу

Тагіл

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Тагіл
руск. Тагил
Характарыстыка
Даўжыня 414 км
Басейн 10 100 км²
Расход вады каля 40 м³/с
Вадацёк
Выток  
 • Месцазнаходжанне Сярэдні Урал, за 7 км на захад ад горада Новаўральск
 • Каардынаты 57°13′08″ пн. ш. 59°58′33″ у. д.HGЯO
Вусце Тура
 • Месцазнаходжанне каля вёскі Балатоўскае
 • Каардынаты 58°31′47″ пн. ш. 62°28′38″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне
Водная сістэма Тура → Табол → Іртыш → Об → Карскае мора

Краіна
Рэгіён Свярдлоўская вобласць
Код у ДВР 14010501412111200005096
physical
Тагіл
Тагіл
physical
выток
выток
вусце
вусце
— выток, — вусце
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Тагі́л (руск.: Таги́л) — рака ў Свярдлоўскай вобласці Расіі, правы прыток ракі Тура (басейн Іртыша).

Даўжыня ракі 414 км. Плошча вадазбору 10,1 тыс. км². Сярэдні расход вады каля 40 м³/с. Сярэдні аб’ём сцёку 1,262[1] км³/год. Бярэ пачатак на ўсходнім схіле Сярэдняга Урала. Месца вытоку — гара Перавал за 7 км на захад ад горада Новаўральск[1]. Цячэ пераважна на паўночны ўсход, упадае ў Туру каля вёскі Балатоўскае, за 16 км па цячэнні вышэй вёскі Санкіна. У вярхоўях ёсць парогі, у нізоўях рака даволі звілістая.

Жыўленне змяшанае, з перавагай снегавога. Ваганні ўзроўню вады за год каля 3,3 м. Сярэдні нахіл воднай паверхні прыкладна 1 м/км. Замярзае ў пачатку лістапада, вызваляецца ад лёду ў другой палове красавіка.

На рацэ гарады Верхні Тагіл, Ніжні Тагіл, вадасховішчы Верхне-Тагільскае, Ніжне-Тагільскае. Прытокі: Салда.

Зноскі

  • Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 414. — 538 с. — 100 000 экз. (руск.)