Сіндза Абэ
Сіндза Абэ (21 верасня 1954, Токіа, Японія — 8 ліпеня 2022, Касіхара, Нара, Японія) — японскі дзяржаўны і палітычны дзеяч, Прэм’ер-міністр Японіі ў 2006—2007 гадах і 2012—2020 гадах, старшыня Ліберальна-дэмакратычнай партыі Японіі.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Абэ — самы малады прэм’ер Японіі за ўсю гісторыю і першы японскі прэм’ер, які нарадзіўся пасля Другой сусветнай вайны. Ён паходзіць з вядомай у палітычным свеце сям’і. Яго дзед па матчынай лініі — Набусукэ Кісі, былы прэм’ер-міністр краіны. Яго бацька — Сінтара Абэ ў мінулым займаў пасаду міністра замежных спраў Японіі. У 1977 годзе Сіндза Абэ скончыў аддзяленне паліталогіі юрыдычнага факультэта універсітэта Сэйкэй. У гэтым жа годзе пачаў вывучаць англійскую мову, пасля чаго паступіў ва Універсітэт Паўднёвай Каліфорніі (ЗША). У 1979 годзе вярнуўся ў Японію, атрымаўшы працу ў сталеліцейнай кампаніі «Кобэ Стыл» і прапрацаваў там тры гады.
У 1982 годзе пачаў палітычную кар’еру, стаўшы сакратаром міністра замежных спраў (свайго бацькі, Сінтара Абэ). Член Ліберальна-дэмакратычнай партыі Японіі. З 1993 года Сіндза Абэ — дэпутат японскага парламента. З 2000 года ён працуе ва ўрадах Ёсіра Моры і Дзюн’іціра Каідзумі. З 2003 па 2004 гады ён быў генеральным сакратаром Ліберальна-дэмакратычнай партыі Японіі. 20 верасня 2006 г. змяніў Дзюн’іціра Каідзумі на пасадзе старшыні партыі, а 26 верасня зацверджаны парламентам на пасадзе прэм’ер-міністра.
Сіндза Абэ займаў пасаду Прэм’ер-міністра Японіі ў 2006—2007 і 2012—2020 гадах. Ён заставаўся на гэтай пасадзе даўжэй за ўсіх у гісторыі краіны. У 2020 годзе палітык сышоў у адстаўку, але заставаўся ўплывовай фігурай у кіроўнай Ліберальна-дэмакратычнай партыі Японіі.
8 ліпеня 2022 года ў горадзе Нара на Сіндза Абэ было здзейснена ўзброенае нападзенне. Палітык прыбыў сюды ў межах перадвыбарчай кампаніі і падчас яго выступлення быў смяротна паранены двума стрэламі. Былога прэм’ер-міністра даставілі ў лякарню Медыцынскага ўніверсітэта Нара з крывацёкам і ў несвядомым стане, і праз некалькі гадзін ён памёр[14].
Зноскі
- ↑ Pletcher K. Abe Shinzo // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Shinzō Abe // Brockhaus Enzyklopädie
- ↑ Tvegård A. Japans tidligere statsminister Shinzo Abe skutt og drept — 2022. Праверана 8 ліпеня 2022.
- ↑ Reuters: Japans tidligere statsminister Shinzo Abe er død // Aftenposten — Schibsted Media, 1860. — ISSN 0804-3116; 0807-2027 Праверана 8 ліпеня 2022.
- ↑ 【速報】安倍元首相が死亡 搬送先の病院で確認 奈良市内で演説中に銃で撃たれて — カンテレ, 2022. Праверана 8 ліпеня 2022.
- ↑ 安倍晋三元首相死亡 奈良県で演説中に銃で撃たれる — NHK, 2022. Праверана 8 ліпеня 2022.
- ↑ https://edition.cnn.com/asia/live-news/shinzo-abe-funeral-japan-07-12-22-intl-hnk/index.html — 2022.
- ↑ 1334日、在任歴代3位 — 毎日新聞, 2016.
- ↑ 安倍政権は国民の支持がカギ—平沢勝栄氏インタビュー — JanJan, 2006. Праверана 26 верасня 2007.
- ↑ https://www.jimin.jp/member/100360.html
- ↑ https://www.workwithdata.com/person/shinzo-abe-1954 Праверана 27 верасня 2024.
- ↑ https://www.sinseiren.org/ Праверана 1 ліпеня 2022.
- ↑ Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.
- ↑ Former Japanese PM Abe Shinzo confirmed dead (англ.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]Сіндза Абэ ў Вікіцытатніку | |
Сіндза Абэ ў Вікікрыніцах | |
Сіндза Абэ на Вікісховішчы |
- Прэм’ер-міністры Японіі
- Нарадзіліся 21 верасня
- Нарадзіліся ў 1954 годзе
- Нарадзіліся ў Токіа
- Памерлі 8 ліпеня
- Памерлі ў 2022 годзе
- Памерлі ў прэфектуры Нара
- Пахаваныя ў Токіа
- Члены Ліберальна-дэмакратычнай партыі (Японія)
- Кавалеры ордэна «Легіён пашаны»
- Кавалеры ордэна «Легіён пашаны» (галоўнакамандуючыя)
- Кавалеры Залатога Алімпійскага ордэна
- Кавалеры ордэна Ізабелы Каталічкі
- Кавалеры Вышэйшага ордэна Хрызантэмы
- Кавалеры ордэна Кветак паўлоўніі
- Кавалеры ордэна За заслугі перад ФРГ
- Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Ізабелы Каталічкі
- Кавалеры Вялікага крыжа грэчаскага ордэна Пашаны
- Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Аранскіх-Насау
- Кавалеры ордэна «Дустлік»
- Кавалеры ордэна караля Абдэль-Азіза
- Кавалеры ордэна Добразычлівых аблокаў
- Кавалеры ордэна Рэспублікі Сербія
- Кавалеры ордэна Заслуг (Парагвай)
- Асобы