Перайсці да зместу

Сцяг Ашмянаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сцяг Ашмянаў
Беларусь
Зацверджаны 17 ліпеня 2006
Прапорцыя 1:2

Сцяг Ашмянаў — сцяг горада Ашмяны Ашмянскага раёна. Сцяг і герб зацверджаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 17 ліпеня 2006 г. № 455.

Сцяг уяўляе сабой прамавугольнае палотнішча з суадносінамі бакоў 1:2, падзеленае вертыкальна на дзве роўнавялікія часткі: правую — блакітную і левую — чырвоную. У цэнтры пярэдняга боку палотнішча размешчаны герб горада Ашмяны.